пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Сучасныя ўяўленні аб эвалюцыі.

Эвалюцыя – неабарачальны працэс гістарычнага развіцця арганічнага свету і павелічэнне разнастайнасці арганізмаў к ходзе пастаяннага прыстасавання арганізмаў да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя.

У наш час распрацавана сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Яе асноўныя палажэнні:

1) матэрыялам для эвалюцыі служаць мутацыі, папуляцыйныя хвалі, паток генаў (гэтыя фактары носяць выпадковы і ненакіраваны характар);

2) напраўляючы фактар эвалюцыі – натуральны адбор;

3) найменшая адзінка эвалюцыі – папуляцыя (сукупнасць асобін 1 віду, адносна ізаляваных ад іншых асобін таго ж віду);

4) эвалюцыя носіць паступовы і працяглы характар;

5) відаўтварэнне як этап эвалюцыі ўяўляе сабою паслядоўную змену адной папуляцыі другою;

6) від складаецца з генетычна аднародных адзінак – падвідаў і папуляцый;

7) абмен генамі магчымы толькі ўнутры віду паміж яго папуляцыямі;

8) макраэвалюцыя (утварэнне родаў, класаў, тыпаў) ідзе толькі шляхам мікра эвалюцыі)

9) эвалюцыя непрадказальная і не накіравана да нейкай пэўнай мэты.

Мікра эвалюцыя – працэсы, якія вядуць да ўтварэння новых відаў.

Элементарнай адзінкай мікраэвалюцыі з’яўляецца папуляцыя. У аснове мікраэвалюцыі ляжыць зменлівасць (камбінатыўная, мутацыйная). Элементарная эвалюцыйная з’ява – доўгатэрміновае і ненакіраванае змяненне генафонду папуляцыі ва ўмовах пэўнага змянення навакольнага асяроддзя. Пад уздзеяннем натуральнага адбору з пакалення ў пакаленне будуць захоўвацца найбольш прыстасаваныя фенатыпы, што прывядзе де змянення генафонду папуляцыі. 


24.03.2015; 12:02
хиты: 1035
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь