пользователей: 21281
предметов: 10473
вопросов: 178149
Конспект-online
зарегистрируйся или войди через vk.com чтобы оставить конспект.
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Монагібрыднае скрыжаванне. Закон аднастайнасці гібрыдаў першага пакалення, закон расчаплення прызнакаў і іх цыталагічныя асновы.

Грэгар Мендэль -  чэшскі вучоны, які ў 1856-65гг у доследах на гароху устанавіў некаторыя заканамернасці пры наследаванні асобных прызнакаў, напр.

І закон Мендэля:  пры скрыжаванні 2 гомазіготных асобін, якія адрозніваюцца па 1 пары альтэрнатыўных прызнакаў, усе патомства І пакалення будзе аднастайным.

ІІ закон Мендэля:  Пры скрыжаванні 2 гетэразіготных асобін

(гібрыдаў І пакалення) у патомстве назіраецца расчапленне прызнакаў у суадносіне 3:1.

Схемы скрыжавання:

    Р: ♀ АА × ♂аа

G:     А             а

F1:   Аа – аднастайнасць

                                            Р: ♀ Аа × ♂Аа

                                            G:   А, а      А, а

                                           F2:   АА,  2Аа,  аа

                                 Цыталагічныя асновы:       

а) асобныя прызнакі арганізмаў пры скрыжаванні не знікаюць, а захоўваюцца ў патомстве; 

б) кожная гамета атрымлівае толькі 1 алель з кожнай пары; 

в) незалежнае разыходжанне храмасом пры меезе забяспечвае роўнаверагоднае пападанне алельных генаў у розныя гаметы; 

г) мужчынскія і жаночыя гаметы, якія нясуць розныя алелі аднаго гена, пры апладненні злучаюцца выпадковым чынам; 

д) кожны арганізм наследуе па 1 алелю (для кожнага прызнака) ад кожнай бацькоўскай асобіны.

Альтэрнатыўнымі называюцца ўзаемавыключальныя прызнакі, абумоўленыя алельнымі генамі.

Алельнымі называюцца гены, размешчаныя ў аднолькавых участках гамалагічных храмасом.


24.03.2015; 12:02
хиты: 99
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2016. All Rights Reserved. помощь