пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Арганічныя рэчывы клеткі (вугляводы, ліпіды), іх састаў, будова і функцыі.

Вугляводы – арганічныя рэчывы, састаў якіх адпавядае формуле Cn(H2O)m.

Хімічны састаў:   вуглярод, вадарод, кісларод

Вугляводы  складаюць ад 0,2% да 2% масы жывёльнай клеткі, у расліннай – звыш 50%.

Па будове вугляводы дзеляцца на монацукрыды – простыя цукры, якія не падвяргаюцца гідролізу (глюкоза, фруктоза, рыбоза, дэзоксірыбоза); алігацукрыды – вугляводы, якія пры гідролізе распадаюцца на некалькі малекул монацукрыдаў (цукроза, лактоза, мальтоза) і поліцукрыды – вугляводы, якія пры гідролізе распадаюцца на мноства малекул монацукрыдаў (крухмал, цэлюлоза, глікаген).

Функцыі вугляводаў:

1) вугляводы – асноўная крыніца энергіі, 2)утварэнне клетачных структур (клетачная сценка раслін, хіцін у членістаногіх), 3)запасальная функцыя (крухмал, глікаген), 4)ахоўная функцыя (гепарын – згусанне крыві).

Ліпіды – гідрафобныя арганічныя рэчывы, нерастваральныя ў вадзе.

Хімічны састаў:   вуглярод, вадарод, кісларод, азот, фосфар(у некаторых).

Ліпіды складаюць ад 1% да 5% масы клеткі.

Па будове ліпіды дзеляцца на трыгліцэрыды – складаныя эфіры гліцэрыны і вышэйшых карбонавых кіслот, фосфаліпіды – змяшчаюць фасфатную групу, стэроіды – ліпіды са структурай, у аснове якой ляжаць 4 бензольныя кольцы, воскі – складаныя эфіры тлустых кіслот і вышэйшых спіртоў.

Функцыі ліпідаў:

  1. ліпіды - крыніца энергіі і вады ў арганізме, 2)структурная функцыя (мембрана клеткі), 3)ахоўная і запасальная (падскурны тлушч), 4)рэгуляторная (многія гармоны і вітаміны)


24.03.2015; 12:00
хиты: 750
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь