пользователей: 21211
предметов: 10450
вопросов: 177346
Конспект-online
зарегистрируйся или войди через vk.com чтобы оставить конспект.
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Зменлівасць арганізмаў. Узаемадзеянне генатыпу і ўмоў навакольнага асяроддзя. Мадыфікацыйная зменлівасць і яе значэнне.

Зменлівасць – здольнасць арганізмаў набываць новыя адзнакі ў працэсе жыцця.

Зменлівасць бывае:   а) спадчынная (камбінатыўная, мутацыйная)   

                                    б) няспадчынная (мадыфікацыйная) – няспадчынныя змяненні прызнакаў арганізма пад уплывам навакольнага асяроддзя.

Прычыны мадыфікацый:  розная скорасць ферментатыўных рэакцый, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні прызнакаў арганізма (гэта скорасць залежцць ад ўмоў асяроддзя)

Уласцівасці мадыфікацый:

  1. не перадаюцца па спадчыне
  2. носяць масавы характар: у аднолькавых умовах назіраюцца ў вялікай колькасці асобін
  3. адпавядаюць змяненням умоў асяроддзя і носяць прыстасавальны характар, значыць, павышаюць жыццяздольнасць і садзейнічаюць выжыванню асобін
  4. носяць статыстычны характар (дазваляюць ілюстраваць змяненне прызнака ў выглядзе варыяцыўнай крывой.

Фенатып – сукупнасць усіх прызнакаў дадзенага арганізма, якія фарміруюцца ў выніку ўзаемадзеяння генатыпу і навакольнага асяроддзя

Генатып – сукупнасць усіх генаў (спадчынных задаткаў) дадзенага арганізма.

На фарміраванне розных прыкмет арганізма асяроддзе ўплывае па-рознаму. Есць прызнакі, якія могуць змяняцца ў шырокіх межах, напр., удойнасць малака: чым лепш карову даглядаеш, тым больш яна дае малака. Значна цяжэй паддаецца ўплыву асяроддзя такі прызнак, як тлустасць малака. І, нарэшце, афарбоўку поўсці ў каровы немагчыма змяніць ні пры якім доглядзе.

Значэнне мадыфікацый: прыстасаванне арганізмаў да канкрэтных умоў асяроддзя павышае іх шансы на выжыванне і астаўленне патомства.


24.03.2015; 12:00
хиты: 76
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2016. All Rights Reserved. помощь