пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Будова клеткі. Цытаплазматычная мембрана, яе састаў, будова і функцыі. Цыташкілет, клетачны цэнтр, пластыды, вакуолі.

Клетка – асноўная структурная і функцыянальная адзінка жывога арганізма.

Агульны план будовы:

Абалонка   а)клетачная сценка (расліны, грыбы, бактэрыі)  

                  б)цытаплазматычная мембрана (усе арганізмы)

 

Цытаплазма     а) асноўнае рэчыва 

                           б) арганоіды: эндаплазматычная сетка, рыбасомы, апарат Гольджы, лізасомы, мітахондрыі, пластыды (у раслін), клетачны цэнтр, арганоіды руху (жгуцікі, раснічкі), ядро.

Цытаплазматычная мембрана – абавязковы кампанент усіх клетак, структура, якая адмяжоўвае змесціва клеткі ад асяроддзя.

Будова:  двайны слой фосфаліпідаў з плаваючымі ў ім малекуламі бялкоў; на знешняй паверхні – слой поліцукрыдаў – глікакалікс.

Уласцівасці:  1) выбіральная пранікальнасць (прапускае толькі патрэбныя рэчывы);  2) здольнасць да самазборкі пры часовым разбурэнні.

Функцыі:     1) аддзяляе клеткі адну ад другой;

  1. ажыццяўляе транспарт рэчываў (актыўны і пасіўны)
  2.  паглынае рэчывы, не здольныя пранікаць праз мембранныя поры

( ажыццяўляе фага- і пінацытоз)

  1.   выводзіць з клеткі розныя рэчывы (экзацытоз)
  2.   успрымае сігналы ад суседніх клетак або са знешняга асяроддзя (з дапамогай глікакаліксу)
  3.   ажыццяўляе міжклетачныя кантакты
  4.   выдзяляе рэчывы, з якіх утвараецца клетачная сценка (у раслін, грыбоў, бактэрый)

9) утварае вырасты (жгуцікі, раснічкі), якія забяспечваюць рух

Клетачны цэнтр маецца толькі ў жывёльных клетках. Ён прадстаўлены 2 полымі цыліндрамі, якія складаюцца з мікратрубачак.  Мікратрубачкі – полыя ніці, якія складаюцца з бялку тубуліну; яны знаходзяцца ў цытаплазме ці ўвайходзяць у састаў верацяна дзялення клеткі, жгуцікаў, раснічак; забяспечваюць разыходжанне храмасом пры дзяленні клеткі і рух самой клеткі;

Мікрафіламенты – тонкія ніці, якія складаюцца з бялку акціну; знаходзяцца ў цытаплазме клеткі; ствараюць апорна-рухальны апарат клеткі – цыташкілет, які падтрымлівае форму клеткі і ажыццяўляе перамяшчэнне асобных арганоідаў;

Пластыды – арганоіды клетак раслін і аўтатрофных пратыстаў.  Для раслін характэрны 3 віды пластыд: хларапласты, лейкапласты, храмапласты.

Хларапласты – арганоіды, якія ажыццяўляюць фотасінтэз.

Будова  хлорапластаў падобна да будовы мітахондрый. Для іхтаксама характэрна наяўнасць 2 мембран (знешняй і унутранай), міжмембранная прастора хларапласта запоўнена стромай (паўвадкае змесціва, калоідны раствор розных рэчываў). Унутраная мембрана ўтварае дыскападобныя полыя ўтварэнні – тылакоіды. Месцамі тылакоіды складзены ў стосікі і ўтвараюць граны. Хларапласты, падобна мітахондрыям, змяшчаюць кальцавыя малекулы ўласнай ДНК, таму з’яўляюцца адносна аўтаномнымі структурамі.

Фунцыі -  1) фотасінтэз, 2) сінтэз АТФ,  3) утварэнне некаторых ферментаў і ліпідаў, 4) утварэнне новых хларапластаў.

Лейкапласты – бясколерныя пластыды, служаць для назапашвання арганічных рэчываў

Храмапласты – афарбаваныя пластыды, змяшчаюць чырвоныя і жоўтыя пігменты, служаць для аховы малекул хларафілу ад згубнага дзеяння ўльтрафіялетавай часткі сонечнага спектра.

Вакуолі – арганоіды клетак раслін і жывёл, мембранныя поласці, запоўненыя клетачным сокам. Функцыі: 1) рэгуляцыя водна-солевага абмену, 2) падтрыманне тургарнага ціску ў клетцы, 3) назапашванне пажыўных рэчываў або прадуктаў абмену.


24.03.2015; 11:57
хиты: 2360
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь