пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Біягеацэноз, экасістэма. Структураэкасістэмы. Прадуцэнты, кансументы, рэдуцэнты. Ланцугі і сеткі харчавання.

Біягеацэноз – аднародны ўчастак зямной паверхні, заняты пэўным біяцэнозам, які знаходзіцца ў пастаяннай сувязі з навакольным асяроддзем.

Экасістэма – любая сукупнасць сумесна пражываючых арганізмаў і неарганічных кампанентаў асяроддзя, пры ўзаемадзеянні якіх адбываецца кругаварот рэчываў і энергіі.

Структура біягеацэнозу:

  1. Відавая:  відавая разнастайнасць і суадносіны відаў па колькасці асобін і шчыльнасці папуляцый. Адрозніваюць згуртаванні, багатыя відамі (каралавыя рыфы, трапічныя лясы) і біяцэнозы з беднай відавой разнастайнасцю ( тундра, пустыня). Віды, якія пераважаюць па колькасці асобін, наз. віды-дамінанты. Рэдкія і нешматлікія віды павялічваюць разнастайнасць у згуртаваннях, служаць рэзервам для замяшчэння відаў-дамінантаў. Чым вышэйшая відавая разнастайнасць, тым больш устойлівы біяцэноз.
  2. Прасторавая:  размеркаванне арганізмаў па надземным і падземным ярусам, напр., 1 ярус – дуб, 2 ярус – ліпа, сасна, 3 ярус – яблыня, рабіна, 4 ярус – арэшнік, шыпшына, 5 ярус – травы, грыбы (у дубраве). Акрамя вертыкальнага, існке гарызантальнае размеркаванне арганізмаў у згуртаванні – мазаічнасць. Яна абумоўлена неаднароднасцю мікрарэльефу, дзейнасцю раслін, жывел і чалавека ( лясныя паляны, вытоптванне травы, вырубкі)

Паміж папуляцыямі ў экасістэмах існуюць розныя сувязі:

1)трафічныя – адны арганізмы служаць ежай іншым

          прадуцэнты (вытворцы)   →    кансументы (спажыўцы)

                                       ↓                          ↓

                                     рэдуцэнты (разбуральнікі)

2) тапічныя: адны арганізмы ствараюць асяроддзе пражывання для другіх (лішайнікі на кары дрэў)

3) фарычныя – адны арганізмы ўдзельнічаюць у распаўсюджванні іншых (сабака – насенне лапуха, рыбы – лічынкі бяззубкі).

Трафічныя ланцугі – рады арганізмаў, звязаных паміж сабою харчовымі ўзаемаадносінамі, праз якія ў экасістэмах ажыццяўляецца перанос рэчыва і энергіі.                                          Адрозніваюць:

  1. Пашавыя (ланцугі выядання):   трава – конік – жаба – бусел
  2. Дэтрытныя (лацугі раскладання): апалае лісце – чарвяк – мнаганожка – сойка.

Трафічныя ланцугі ўтвараюць трафічную сетку – складанае злучэнне некалькіх ланцугоў, дзе арганізмы – звены аднаго ланцуга, з’яўляюцца састаўной часткай іншага ланцуга.

Ланцугі не могуць быць надта доўгімі, таму што пры пераходзе з узроўню на ўзровень рассейваецца да 90% энергіі.


24.03.2015; 11:57
хиты: 1529
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь