пользователей: 21241
предметов: 10456
вопросов: 177505
Конспект-online
зарегистрируйся или войди через vk.com чтобы оставить конспект.
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Доказы паходжання чалавека ад жывел. Перадумовы антрапагенезу. Біялагічныя і сацыяльныя фактары эвалюцыі чалавека. Якасныя адрозненні чалавека.

Антрапагенез – паходжанне і эвалюцыя чалавека. Біялагічныя фактары антрапагенезу былі сфармуляваны Ч.Дарвіным у яго рабоце “Паходжанне чалавека і палавы адбор”, сацыяльныя фактары раскрыў Ф.Энгельс у сваей працы “Дыялектыка прыроды”.

Біялагічныя фактары

  1. натуральны адбор фарміраваў морфафізіялагічныя асаблівасці продкаў чалавека (прамахаджэнне, развіцце рукі), а таксама спрыяў развіццю галаўнога мозгу
  2. генатыпічная зменлівасць удасканальвала рэфлекторныя механізмы паводзін, прыводзіла да змянення нейраэндакрынных сістэм.

Сацыяльныя фактары

  1. групавое супрацоўніцтва забяспечвала лепшую абарону, больш удалае паляваннешто давала перавагу продкам чалавека ў канкурэнцыі з менш прыстасаванымі групамі
  2. зносіны і мова вялі да развіцця і ўдасканальвання мышц гартані і языка, са з’яўленнем мовы стаў магчымы пазагенетычны спосаб перадачы інфармацыі ад продкаў да патомкаў
  3. выраб прылад працы прыводзіў да развіцця дробных мышц рукі і адпаведных зон у кары галаўнога мозга (рука – орган і прадукт працы)
  4. наяўнасць пастаяннага жылля дала магчымасць палепшыць догляд і навучанне павольна растучых дзяцей, а таксама забяспечвала клопат аб старых – носьбітах карыснай інфармацыі па вырабу прылад працы, спосабах палявання і г.д.

Адрозненні чалавека ад жывел:

  1. Прамахаджэнне – вызваліла канечнасці ад функцыі перамяшчэння, пазваночнік набыў S-падобную форму, ступня стала скляпеністай, тазавыя косці – больш шырокімі
  2. Павелічэнне і развіцце галаўнога мозгу – прывяло да ўзнікнення і развіцця другой сігнальнай сістэмы, высокаразвітай свядомасці і абстрактнага мыслення

Доказы паходжання чалавека ад жывел:

  1. параўнальна-анатамічныя: як і ва ўсіх млекакормячых, чалавек мае дыяфрагму, выкормлівае дзіцянят малаком, мае 2 змены зубоў (малочныя і карэнныя) і г.д.
  2. эмбрыялагічныя: у эмбрыягенезе чалавека паўтароюцца ўсе стадыі, характэрныя для пазваночных
  3. палеанталагічныя: знойдзены шматлікія выкапневыя рэшткі, што дазваляе скласці рад продкавых форм чалавека і растлумачыць напрамак яго эвалюцыі
  4. наяўнасць рудыментаў (валасяное покрыва, вушныя мышцы, апендыкс) і атавізмаў (гіпертрыхоз, хвастатасць, шматсасковасць).

24.03.2015; 11:55
хиты: 146
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2016. All Rights Reserved. помощь