пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Уздзеянне гаспадарчай дзейнасці чалавека на біясферу. Асноўныя парушэнніў біясферы, выкліканыя дзейнасцю чалавека.

У выніку адмоўнага ўплыву дзейнасці чалавека на біясферу ў шэрагу рэгіенаў нашай планеты адбываюцца экалагічныя крызісы – такі стан асяроддзя, пры якім яно становіцца непрыгодным для існавання розных форм жыцця.

          Важнейшыя экалагічныя праблемы сучаснасці:

  1. забруджванне навакольнага асяроддзя:  кожны год у атмасферу выкідваецца 20 млрд тон СО2 , сотні тон аксідаў азоту і серы, якія  пры ўзаемадзеянні з вадой пераўтвараюцца ў кіслоты (кіслотныя дажджы); вадаемы забруджваюцца прамысловымі адходамі, нафтаў і нафтапрадуктамі, глеба моцна забруджваецца лішкавымі мінеральнымі ўгнаеннямі, гербіцыдамі і інш.
  2. расходаванне прыродных рэсурсаў:  кожны год спальваецца каля 9 млрд тон цвердага паліва, разведаных запасаў нафты засталося на 45 гадоў;
  3. рост народанасельніцтва:  на планеце пражывае звыш 6 млрд чалавек і прырост насельніцтва працягваецца, што вядзе да зніжэння прадукцыйнасці экасістэм і вымірання арганізмаў. Пакуль у чалавецтва есць выкапневыя крыніцы энергіі, яно здольна процістаяць гэтаму разбурэнню.

Шляхі вырашэння экалагічных праблем:

  1. ахова прыроды – комплексная сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне прыродных рэсурсаў;
  2. кантроль за прамысловымі выкідамі – распрацоўка норм ГДК (гранічна дапушчальных канцэнтрацый) шкодных рэчываў і маніторынг стану навакольнага асяроддзя;
  3. разумная дэмаграфічная палітыка – абмежаванне нараджальнасці ў адных краінах, стымуляванне ў другіх.

Учалавека на біясферу рэзка паскорыла кругавароты рэчываў, узмацніла ціск на біятычнае і абіятычнае  асяроддзе. Нерацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў вядзе да забруджвання вады, паветра, глебы, што адмоўна ўплывае на жывыя арганізмы і здароўе чалавека.

Адмоўнае ўздзеянне: змяненне асяроддзя пражывання арганізмаў – высечка лесу, асушэнне балот, стварэнне вадасховішчаў, пабудова прамысловых аб’ектаў, забруджванне асяроддзя пражывання прамысловымі і бытавымі адходамі, здабыча неўзнаўляльных карысных выкапняў, скарачэнне колькасці відаў арганізмаў, змяненне клімату, азонавыя “дзіркі”, тэхнагенныя катастрофы (Чарнобыль)

Галоўныя экалагічныя праблемы сучаснасці:

1) разбурэнне азонавага экрана ў выніку забруджвання паветра рэчывамі-фрэонамі (фтор-хлор-вуглевадароды)

2) кіслотныя дажджы ў выніку забруджвання атмасферы кіслотнымі аксідамі серы, азоту;

3) парніковы эфект у выніку выкідаў так званых парніковых газаў (вуглякіслага газу, метану)

Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў прадугледжвае:

  1. увядзенне на прадпрыемствах сістэм ачысткі, якія пазбаўляюць прыроду ад прамысловых адходаў;
  2. выкарыстанне альтэрнатыўых крыніц энергіі – геатэрмальных вод, сілы ветру, прыліваў, сонечныя батарэі;
  3. зніжэнне матэрыялаёмістасці машын і механізмаў;
  4. укараненне безадходных тэхналогій;
  5. у сельскай гаспадарцы – укараненне высокапрадукцыйных парод жывел і сартоў раслін, якія дазваляюць атрымаць больш прадукцыі з меншымі затратамі;
  6. выкарыстанне біялагічных мер барацьбы са шкоднікамі і хваробамі, рацыянальнае выкарыстанне ўгнаенняў.

У выніку гаспадарчаў дзейнасці чалавека многія віды жывых арганізмаў скарацілі сваю колькасць ці нават зніклі. З мэтай захавання генафонду існуючых жывых арганізмаў  чалавек стварае:

1) Ахоўваемыя тэрыторыі – запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі;

2) Чырвоныя кнігі – спісы відаў раслін і жывел, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення;

3) заапаркі, батанічныя сады.

      У Беларусі створаны і дзейнічаюць:

2 запаведнікі (Бярэзінскі біясферны і Палескі радыелагічны)

4 нацыянальныя паркі ( Белавежская пушча, Браслаўскія азеры, Прыпяцкі, Нарачанскі)

94 заказнікі рэспубліканскага і 468 – мясцовага значэння

У Чырвоную кнігу РБ занесена 182 віды жывел (барсук, зубр, вяртлявая чаротаўка, чорны бусел), 177 відаў раслін (венерын чаравічак, арніка і інш), 17 відаў грыбоў.


24.03.2015; 11:55
хиты: 2202
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь