пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Біясінтэз бялку, яго этапы і роля ў жыццядзейнасці клеткі. Ген, генетычны код. Этапы сінтэзу бялку.

Ген – участак малекулы ДНК, у якім зашыфравана інфармацыя аб першаснай структуры 1 бялку

Генетычны код – строга ўпарадкаваная залежнасць паміж асновамі нуклеатыдаў і амінакіслотамі.

                         Уласцівасці генетычнага коду:

  1. трыплетнасць:  1 амінакіслата зашыфравана паслядоўнасцю трох нуклеатыдаў;
  2. адназначнасць: 1 трыплет кадзіруе 1 амінакіслату;
  3. неперакрываемасць: счытванне  інфармацыі ідзе строга па тры нуклеатыда, без перакрывання суседніх трыплетаў;
  4. універсальнасць:  адны і тыя ж трыплеты шыфруюць адны і тыя ж амінакіслоты ва ўсіх арганізмаў нашай планеты.

Біясінтэз бялку (утварэнне бялковых малекул) адбываецца на  рыбасомах у цытаплазме клеткі. Яго этапы:

  1. транскрыпцыя (перапісванне) – сінтэз малекул і-РНК на матрыцы ДНК. Адбываецца ў ядры клеткі пад уздзеяннем фермента ДНК-залежнай РНК-палімеразы. і-РНК праз поры ў ядзернай абалонцы выходзіць з ядра і пападае ў цытаплазму клеткі;
  2. трансляцыя (перадача) – сінтэз поліпептыднага ланцуга на матрыцы і-РНК, які ажыццяўляецца на рыбасомах. У сінтэзе ўдзельнічаюць розныя ферменты, АТФ (крыныца энергіі) і т-РНК, якія дастаўляюць амінакіслоты да месца сінтэзу.

Сінтэз адбываецца у спецыяльным рэакцыйным цэнтры рыбасомы. Тут знаходзіцца фрагмент і-РНК і т-РНК з актывіраваным амінакіслатамі. Калі ўчасткі і-РНК і т-РНК паміж сабою камплементарны, то амінакіслоты, якія знаходзяцца ў рэакцыйным цэнтры рыбасомы, узаемадзейнічаюць паміж сабою з утварэннем пептыднай сувязі. Сінтэз ідзе да той пары, пакуль рыбасома не дойдзе да “стоп”-кадона на і-РНК (УАА, УАГ, УГА). Тады субадзінкі рыбасомы расходзяцца, і свабодны поліпептыдны ланцуг трапляе ў цытаплазму клеткі. Сінтэз 1 малекулы бялку ідзе прыкладна 6 мінут.

Значэнне:  у выніку біясінтэзу бялку клетка забяспечвае сябе патрэбнымі бялкамі, якія ідуць на пабудову клетачных структур (структурныя бялкі) ці рэгулююць працэсы жыццядзейнасці клеткі і арганізма (бялкі-ферменты).


24.03.2015; 11:55
хиты: 693
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь