пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Дыгібрыднае скрыжаванне. Закон незалежнага атрымання ў спадчыну адзнак, яго цыталагічныя асновы

Дыгібрыднае скрыжаванне – гэта скрыжаванне  арганізмаў, якія адрозніваюцца па 2 парах альтэрнатыўных прыкмет

Доследы Мендэля: пры скрыжаванні бацькоўскіх форм раслін гароху з жоўтым гладкім і зяленым маршчыністым насеннем усе гібрыды 1 пакалення мелі насенне жоўтае гладкае (аднастайнасць F1). Пры далеўшым скрыжаванні гібрыдаў паміж сабою ў 2 пакаленні назіралася расшчапленне прызнакаў у суадносінах 9:3:3:1 – 9/16 ад агульнай колькасці раслін мелі жоўтае гладкае насенне, 3/16 – жоўтае маршчыністае, 3/16 – зяленае гладкае, 1/16 – зяленае маршчыністае.

                           Схема скрыжавання:

 

Р1:  ♀ААВВ × ♂аавв

G:    АВ          ав

F1:    АаВв – аднастайнасць

 

Р2:  ♀АаВв × ♂АаВв

G:    АВ, ав, Ав, аВ

F2:   

 

АВ

Ав

аВ

ав

АВ

ААВВ

ААВв

АаВВ

АаВв

Ав

ААВв

ААвв

АаВв

Аавв

аВ

аАВВ

АаВв

ааВВ

ааВв

ав

АаВв

Аавв

ааВв

аавв

Калі ўлічваць скрыжаванне па кожнай пары прызнакаў асобна, то расшчапленне па афарбоўцы насення будзе 3:1 (12 жоўтых : 4 зяленых), па форме – таксама 3:1 (12 гладкіх : 4 маршчыністых). На аснове сваіх назіранняў Мендэль сфармуляваў закон незалежнага атрымання ў спадчыну адзнак (трэці закон Мендэля):

Пры скрыжаванні двух гомазіготных асобін, якія адрозніваюцца па 2 і болей парам альтэрнатыўных прызнакаў, гены і адпаведныя ім прызнакі наследуюцца незалежна адзін ад аднаго і камбінуюцца ва ўсіх магчымых спалучэннях.

                        Цыталагічныя асновы закона:

  1. асобныя прызнакі арганізмаў пры скрыжаванні не знікаюць, а захоўваюцца ў патомстве, таму што алелі заўседы парныя і абумоўліваюць развіцце таго ці іншага прызнака
  2. кожная гамета атрымлівае толькі 1 ген з дадзенай пары алельных генаў (гіпотэза чысціні гамет), прычым колькасць гамет, якія нясуць адпаведныя гены, аднолькавая
  3. незалежнае разыходжанне храмасом у меезе пры ўтварэнні гамет забяспечвае роўнаверагоднае пападанне алельных генаў у розныя гаметы
  4.  мужчынскія і жаночыя гаметы, якія нясуць розныя алелі аднаго гена, пры апладненні спалучаюцца выпадкова
  5. кожны арганізм наследуе па 1 алелі  (для кожнага прызнака) ад кожнай бацькоўскай асобіны


24.03.2015; 11:51
хиты: 1172
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь