пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Відаўтварэнне. Фактары і спосабы відаўтварэння

Відаўтварэнне – накіраваны натуральным адборам працэс адаптыўных пераўтварэнняў, які вядзе да пераўтварэння папуляцый у асобныя віды.

Галоўным фактарам відаўтварэння з’яўляецца ізаляцыя. У выніку ізаляцыі адной папуляцыі прыпыняецца скрыжаванне яе асобін з асобінамі іншых папуляцый (прыпыняецца абмен генетычнай інфармацыяй). Гэта вядзе да дывергенцыі (разыходжання) папуляцый унутры віда да іх поўнай ізаляцыіі ўтварэння на іх аснове маладых дачэрніх відаў. У залежнасці ад характару ізаляцыі адрозніваюць 2 спосабы відаўтварэння:

  1. алапатрычнае – звязана з рассяленнем і прасторавым абасабленнем папуляцый. Яно бывае: а) геаграфічнае – адбываецца шляхам фарміравання новых падвідаў у працэсе рассялення віду на новыя тэрыторыі, якое суправаджаецца ўзнікненнем прыстасаванняў да новых умоў існавання (утварэнне падвідаў серабрыстай чайкі ў раенах Паўночнага і Баранцава мораў);  б) экалагічнае – звязана з прыстасаваннем да новых экалагічных умоў і раздзяленнем зыходнага віду на розныя экалагічныя расы (розныя віды казяльцу, які расце ў розных умовах увільгатнення: казялец лугавы, к. балотны і г.д.)
  2. сімпатрычнае – не звязана з прасторавым абасабленнем, адбываецца ў межах зыходнага віду. Яно бывае:  а) гібрыдагеннае – шляхам утварэння гірыдаў паміж роднаснымі відамі (у Паўдневай Якуціі рабінакізільнік – гібрыд рабіны і кізільніку),   б) поліплоідызацыя – пры спантанным узнікненні поліплоідаў у прыродзе. Поліплоіды, як правіла, адрозніваюцца павышанай жыццяздольнасцю, яны даюць пачатак новаму поліплоіднаму віду, прыстасаванаму да больш суровых умоў (расліны высакагорных раенаў, арктычных абласцей). *Поліплоідныя формы ў жывел нежыццяздольны.


24.03.2015; 11:51
хиты: 1102
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь