пользователей: 21265
предметов: 10469
вопросов: 178036
Конспект-online
зарегистрируйся или войди через vk.com чтобы оставить конспект.
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Счэпленае наследаванне генаў, красінговер. Храмасомная тэорыя спадчыннасці Т.Моргана, яе асноўныя палажэнні

У 1912г Томас Морган заклаў асновы тэорыі гена і стварыў храмасомную тэорыю спадчыннасці. Т.Морган з супрацоўнікамі вывучаў наследаванне прызнакаў на пладовай мушцы дразафіле. У дразафілы гены, кантралюючыя афарбоўку цела (шэрая або чорная) і даўжыню крылаў (доўгія або зачаткавыя) Размешчаны ў адной храмасоме. Гэта было ўстаноўлена наступным чынам.

Гомазіготную самку з шэрым целам і доўгімі крыламі скрыжавалі з гомазіготным самцом, Які меў чорнае цела і зачаткавыя крылы. Замест чакаемых суадносін  9:3:3:1 (як было ўстаноўлена раней для дыгібрыднага скрыжавання) былі атрыманы пераважна бацькоўскія формы. Гэта можна растлумачыць тым, што гены, вызначаючыя афарбоўку цела і даўжыню крылаў, знаходзяцца не ў розных, а ў адной храмасоме.

Гены, размешчаныя ў адной храмасоме, наследуюцца счэплена (разам), утвараючы групу счаплення (закон Моргана).

Але практычна суадносіны 1:1 поўнасцю не назіраліся (счапленне няпоўнае) і выяўляліся асобіны з новымі спалучэннямі прызнакаў. Гэта можна растлумачыць з’явай красінговеру, які адбываеца пры ўтварэнні палавых клетак (гамет).

Красінговер – абмен участкамі гамалагічных храмасом.  Гамалагічнымі называюць парныя храмасомы, якія атрыманы ў спадчыну ад маці і бацькі. Красінговер адбываецца ў першым дзяленні меёзу і  вядзе да ўтварэння новых рэкамбінантных прыкмет.

Асноўныя палажэнні храмасомнай тэорыі спадчыннасці:

  1. Гены знаходзяцца ў храмасомах. Кожная пара храмасом уяўляе сабою групу счаплення генаў. Колькасць груп счаплення ў кожнага віду роўна колькасці пар гамалагічных храмасом. (чалавек – 23 пары, дразафіла – 4)
  2. Кожны ген у храмасоме займае пэўнае месца – локус. Гены ў храмасомах размешчаны лінейна.
  3. Паміж гамалагічнымі храмасомамі адбываецца красінговер.
  4. Частата красінговеру прама прапарцыянальна адлегласці паміж генамі ў храмасоме: чым далей размешчаны гены, тым часцей паміж імі адбываецца красінговер.
  5. Вывучаючы частату красінговеру паміж алельнымі генамі, можна вызначыць парадак размяшчэння генаў у храмасоме і адлегласць паміж імі, гэта значыць саставіць генетычную карту.

24.03.2015; 11:49
хиты: 96
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2016. All Rights Reserved. помощь