пользователей: 26621
предметов: 11610
вопросов: 211984
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Адаптацыі да ўмоў жыцця ў водным, глебавым, наземна-паветраным асяроддзі.

Адаптацыі – комплекс морфафізіялагічных і паводзінскіх асаблівасцей асобіны, якія забяспечваюць поспех у канкурэнцыіз іншымі асобінамі і ўстойлівасць да ўздзеяння абіятычнага асяроддзя.

Воднае асяроддзе характарызуецца высокай шчыльнасцю, малой асветленасцю і невялікай колькасцю кіслароду. З-за высокай удзельнай цеплаемістасці вада павольна награваецца і астывае, таму для воднага асяроддзя не характэрны рэзкія перапады тэмператур.  У сувязі з гэтым вадаемы насяляюць арганізмы з нізкім узроўнем абмену рэчываў (халаднакроўныя, або пайкілатэрмныя жывелы). Цеплакроўныя насельнікі вадаемаў (кіты, дэльфіны) не могуць лічыцца спраўднымі гідрабіентамі, бо яны дыхаюць атмасферным паветрам. Насельнікі вадаемаў (гідрабіенты) маюць наступныя прыстасаванні да воднага асяроддзя:  

а) мікраскапічныя памеры цела (у планктонных арганізмаў) дазваляюць выкарыстоўваць ваду як апору;  

б) абцякальная форма цела (у буйных актыўна рухаючыся нектонных арганізмаў); 

 в) карані, рызоіды, прысоскі (у донных арганізмаў – бентасу).

Глебавае асяроддзе яшчэ больш шчыльнае, асветленасць там практычна адсутнічае, з глыбіней рэзка памяншаецца колькасць кіслароду і павышаецца тэмпература. Прыстасаванні да глебавага асяроддзя:

 а) шчыльнае покрыва;  б) кмпактнае цела,  в) слаба развіты органы зроку.

Расліны не могуць існаваць у глебе (няма святла для фотасінтэзу), у глебе размешчаны толькі карані раслін.

Наземна-паветранае – найбольш спрыяльнае для жыцця асяроддзе. Для яго характэрна нізкая шчыльнасць, высокая празрыстасць і асветленасць, але пры гэтым можа быць недахоп вільгаці, бываюць рэзкія перапады тэмператур на працягу года (і нават сутак).

Прыстасаванні да наземна-паветранагаасяроддзя

а) добра развіты апорныя сістэмы (шкілету жывел, механічная тканка ў раслін),   б) добра развіты органы зроку,  в) самыя розныя прыстасаванні да перамяшчэння (бег, палет, хадзьба, поўзанне),  г) добра развіта покрыва цела,  д) унутранае апладненне.


24.03.2015; 11:49
хиты: 427
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2017. All Rights Reserved. помощь