пользователей: 21212
предметов: 10450
вопросов: 177346
Конспект-online
зарегистрируйся или войди через vk.com чтобы оставить конспект.
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Прыстасаванасць - вынік эвалюцыі. Адноснасць прыстасаванасці.

Прыстасаванасць (адаптацыя) – комплекс морфафізіялагічных і паводзінскіх асаблівасцей асобіны, папуляцыі або віду, якія забяспечваюць поспех у канкурэнцыі з іншымі відамі і ўстойлівасць да ўздзеяння фактараў навакольнага асяроддзя.

Эвалюцыйныя пераўтварэнні і выпрацоўка адаптацый называецца адаптацыягенезам.

                                      Паходжанне адаптацый:

  1. стварэнне ў выніку камбінатыўнай зменлівасці, дрэйфу і патоку генаў, генетычнай зменлівасці папуляцыі;
  2. упарадкаванне змяненняў пад кантролем натуральнага адбору.

                                      Прыклады адаптацый:

  1. маскіруючая афарбоўка (пад колер навакольнага асяроддзя) – заяц-бяляк, шэрая курапатка, зебра, тыгр, камбала, хамелеон;
  2. папераджальная афарбоўка (у ядавітых арганізмаў) – пчала, змяя аспід, чмель, клоп-салдацік;
  3. мімікрыя – муха-журчалка афарбавана як аса, яснотка выглядае як крапіва і т.п.;
  4. маскіроўка (ахоўная афарбоўка і форма цела) – марскі канек, багамол-палачнік;
  5. сродкі пасіўнай аховы – панцыр у чарапахі, калючкі ў вожыка, кактуса, акацыі, ракавіны ў малюскаў.

Адаптацыі заўседы адпавядаюць канкрэтным умовам існавання арганізма, пры змяненні умоў яны трацяць свае значэне, значыць, адаптацыі маюць адносны характар. Напрыклад:

  1. ліса можа не ўбачыць затаіўшуюся на гняздзе курапатку, але адчуць яе па паху;
  2. заяц-бяляк непрыкметны для ваўка на фоне белага снегу ў полі, але прыкметны на фоне цемных ствалоў дрэў на ўскрайку лесу;
  3. панцыр абараняе чарапаху ад многіх ворагаў, але арол можа скінуць яе з вышыні на камні і такім чынам забіць;
  4. кактусы абаронены ад паядання буйнымі жывеламі, але могуць быць з’едзеныя кактусавай молью і яе лічынкай.

Пры змяненні ўмоў адаптацыі могуць стаць нават шкоднымі для арганізма: так начныя насякомыя, якія збіраюць нектар з белых кветак, ляцяць таксама на святло кастра і пры гэтым гінуць у агні.


24.03.2015; 11:49
хиты: 73
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2016. All Rights Reserved. помощь