пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

Деятельность советских органов власти в период Великой Отечественной войны.

{

На акупаванай немцамі тэрыторыі быў устаноўлсш і гітлераўскі бесчалавечны рэжым, які ставіў сабе за мэту знішчыць як мага больш людзей. Адразу пасля заняцця Беларусі немцы ўвялі тут ваеннае кіраванне, якое было заменена цывільным. На Беларусі ўсталяваўся акупацыйны рэжым. Начальнікам цывільнага праўлення на Беларусі Гітлер прызначыў у ліпені 1941 года Вільгельма Кубэ. Яму былі падпарадкаваны нямецкія галоўныя камісары акруг і Мінска.

Акругі падраздзяляліся на воласці, дзе цывільную ўладу ажыццяўлялі старасты, якія цалкам залежалі ад нямецкай цывільнай адміністрацыі, вайсковых камендатур, паліцыі і службы бяспекі. Пааліцэйскае забеспячэнне было падпарадкавана рэйхсфюрэру СС і шэфу нямецкай паліцыі, які меў трава даваць указанні і рэйхскамісару Кубэ. Паліцыя мела сваю практычна незалежную ад цывільнай адміністрацыі сістэму кіравання. Ваенныя камендатуры падпарадкоўваліся вайсковаму камандаванню. Усе гэтыя дзяржаўныя германскія ўстановы кіраваліся адзінай галоўнай мэтай як мага больш рабаваць Бе­ларусь і ўсяляк садзейнічаць поспехам германскай арміі. Яны забяспечвалі пастаўку харчовых і фуражных прадуктаў для арміі, праводзілі прымусовую мабілізацыю насельніцтва для выканання розных работ.Акупанты дапускалі стварэнне і органаў мясцовай адміністрацыі, але толькі на ўзроўні павятовых, валасных і гарадскіх упраў, якія маглі працаваць пад непасрэдным наглядам нямецкай улады. У гэтыя мясцовыя органы прызначаліся, як правіла, не беларусы, а людзі іншага паходжання. На адміністрацыйныя пасады ў заходніх абласцях Беларусі было прызначана шмат палякаў, якія выкарыстоўвалі свае службовае становішча супраць беларускіх нацыянальных дзеячаў і беларускіх партызан. У ліпені 1943 года была ўтворана Беларуская Рада Даверу як адміністрацыйна-нацыянальная дарадчая ўстанова пры Генеральным камісарыяце. Старшынёй Рады быў прызначаны беларускі нацыянальны дзеяч прафесар Іваноўскі. Але пасля смерці Кубэ яго пераемнік Готберг цал­кам ігнараваў Раду Даверу. У снежні 1943 года было абвешчана аб стварэнні Беларускай Цэнтральнай Рады. Галоўнай мэтай яеставілася мабілізацыя ўсіх нац сіл на барацьбу з бальшавікамі. Рада выкарыстоўвалася немцамі ў прапагандысцкіх мэтах пад лозунгамі беларускай незалежнасці і барацьбы з партызанскім рухам.Галоўнай жа мэтай нямецкіх улад на Беларусі заставалася выкананне распрацаванай Гітлерам праграмы па знішчэнні насельніцтва і рабаванні гаспадаркі. Нямецкія ўлады планавалі знішчыць або выселіць 75%насельніцтва Беларусі, а астатнія 25% анямечыць і тым самым цалкам ліквідаваць беларусаў як нацыю. Tэрор і зверствы гітлераўцаў не запалохалі беларусаў. Чым больш лютавалі нямецкія карнікі, тым больш узрастала нянавісць да фашысцкіх захопнікаў, разгаралася барацьба з акупантамі, мацнеў партызанскі рух. Новыя арганізацыйныя формы партызанскі pyx набыў з вясны 1942 года. Партызанскія атрады пачалі аб'ядноўвацца ў брыгады і злучэнні. Узнініклі цэлыя раёны, ачышчаныя ад акупантаў і іх адміністрацыі. У маі 1942 года па пастанове Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага pyxy. Начальникам штаба быў прызначаны Першы сакратар ЦК КПБ(б) П. Панамарэнка, што сведчыла аб прызнанні вялікай ролі беларускіх партызан у агульнай барацьбе з ворагам. Пазней, у верасні таго ж 1942 года, быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху, падпарадкаваны Цэнтральнаму штабу. Беларускі штаб партызанскага руху каардынаваў дзейнасць партызанскіх брыгад і злучэнняў як паміж сабой, так і з баявымі дзеяннямі Савецкай Арміі, дапамагаў партызанам у забеспячэнні іх зброяй, боепрыпасамі, сродкамі сувязі, медыкаментамі.Асабліва стратэгічна значнымі былі дзве "рэйкавыя вайны" партызан, калі яны адначасова ўзрывалі рэйкі на ўсім абшары акупіраванай Беларусі. Першая пачалася 3 жніўня 1943 года, у час контрнаступления савецкіх войск пад Курскам і доўжылася да сярэдзіны верасня таго ж года. Другая пачалася 19 верасня 1943 года і працягвалася да самага вызвалення Беларусі. Уклад партызан Беларусі ў агульную справу перамогі над гітлераўскай ваеннай машынай - вялікі і важкі.}


15.06.2014; 19:41
хиты: 172
рейтинг:0
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь