пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

Внешнеполитическая деятельность БССР в 1950 - 1980-ые гг.

{В ходе обсуждения вопроса о послевоенном устройстве правительство СССР предложило считать равноправными членами ООН Беларусь и Украину.  Этим признавались их вклад в разгром фашизма, понесенные ими во время войны коллосалльные людские жервы и материальные потери. В апреле 1945 междунар.конференция в Сан-Франциско, созванная для основания Оон, приняла решение о включении в ООН БССР и УССР в число стран-основательниц организации. 26 июня 1945 состоялось подписание Устава ООН.Беларусь стала членом самой престижной международной организации, созданной в целях поддержания междунар.мира и безопасности, развития дружеских отношений между народами.У канцы вайны актывізуецца міжнародная дзейнасць вышэйшых органаў улады Саюза ССР. 1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон «Аб прадастаўленні союзным рэспублікам паўнамоцтваў у вобласці знешніх зносінаў і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі». Закон замацаваў права саюзных республік уступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі дамовы і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўнікамі. У сувязі з гэтым Вярхоўны Савет БССР 24 сакавіка 1944 г. прыняў закон «Аб утварэнні Народнага камісарыята замежных спраў», на падставе чаго быў унесены шэраг дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937г. Наркамат замежных спраў БССР адразу ж пачаў актыўна ўдзельнічаць у міжнародных зносінах. Напрыклад, увосень1944 г. адбываліся беларуска-польскія перамовы па пытаннях змяненнядзяржаўнаймяжы.           26 сакавіка 1946 г. Наркамат замежных спраў БССР быў пераўтвораны ў Міністэрства замежных спраў. Утвораны орган разгарнуў актыўную дзейнасць у сферы міждзяржаўных адносінаў БССР, пацверджаннем чаму з'явіўся ўдзел БССР, разам з 50 іншымі дзяржавамі, у заснаванні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ў распрацоўцы яе СтатутаПытанне аб удзеле ўсіх савецкіх рэспублік у ААН было пастаўлена дэлегацыяй СССР увосень 1944 г. на перамовах ў Думбартон-Оксе. Аднак толькі на Ялцінскай канферэнцыі ў лютым 1945 г. была дасягнута дамова аб прадстаўніцтве ў ААН дзвюх з 16 савецкіх рэспублік- Беларускай ССР і Украінскай ССР. Адразу ж пасля адкрыцця канферэнцыі Аб'яднаных Нацый 26 красавіка 1945 г. савецкая дэлегацыя паставіла пытанне аб уключэнні Беларускай і Украінскай рэспублік у склад ААН, матывуючы гэта тым, што яны валодаюць суверэннымі правамі, «кожная з іх выставіла па мільёну байцоў у Чырвоную Армію» і што менавіта на гэтыя рэспублікі абрынуўся першы ўдар фашызму. Рашэнне аб уключэнні УССР і БССР у лік паўнапраўных членаў ААН было прынята аднагалосна. 6 мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя БССР на чале з народным камісарам замежных спраў К.У. Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска і ўключылася ў працу канферэнцыі ААН. 26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаў - заснавальніц ААН, у тым ліку і прадстаўнікі Беларускай ССР, падпісалі Статут ААН. 30 жніўня 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР ратыфікаваў Статут ААН. Удзел Беларускай ССР у працы ААН паклаў пачатак новаму эта­пу яе знешнепалітычнай дзейнасці, якая працякала ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і здзяйснялася ў розных міжнародных формах. Рэспубліка мела свае прадстаўніцтвы ў некаторых краінах, вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў працы роз­ных міжнародных канферэнцый і арганізацый, мела значную дагаворную практыку, аказвала дапамогу развіваючымся краінам. Цэнтральныя органы знешніх зносінаў (Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР, Савет Міністраў БССР) і замежныя органы знешніх зносінаў (прадстаўніцтвы, дэлегацыі і інш.) выступалі з рознымі дэкларацыямі, заявамі і зваротамі па агульных і прыватных пытаннях міжнародных адносінаў. 3 цягам часу ўсталяваліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі міжурадавымі арганізацыямі. У паеляваенны перыяд атрымалі далейшае развіццё міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці Беларускай ССР, яна уступала ў непасрэдныя перамовы з замежнымі дзяржавамі. Аднак у цэлым міжнародная дзейнасць рэспублікі ажыццяўлялася ў межах «агульнай лініі сацыялізму» пад непасрэдным кантролем кіраўніцтва СаюзаССР}


15.06.2014; 16:32
хиты: 169
рейтинг:0
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь