пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

55.Трагізм лёсу і творчай спадчыны Адама Гурыновіча. Грамадзянскі пафас вершаў “Што ты спіш, мужычок”, “Перш душылі паны…”, “Што за звук…” і інш. Вершаваны зварот да Ф. Багушэвіча. Спецыфіка медытатыўнай і песеннай лірыкі паэта. Перакладчыцкая дзейнасць.

Нарадзіўся ў 1869 годзе ў фальварку Кавалькі на Мядзельшчыне ў сям'і збяднелага шляхціца. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1887), вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце (1887 - 1893). У 1893 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны. Па стану здароўя выпушчаны з турмы, аднак пакараны ссылкай пад нагляд паліцыі ў фальварак Крыстанопаль каля Смаргоні.
     Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Выступаў таксама як перакладчык, этнограф, фалькларыст. Вялікая частка спадчыны Адама Гурыновіча загінула: 8 сшыткаў было канфіскавана паліцыяй, іншыя матэрыялы пасля арышту пісьменніка знішчаны братам.
     Упершыню творы Адама Гурыновіча апублікаваны ў 1921 годзе ў газеце "Беларускі звон".
     Памёр у 1894 годзе ад чорнай воспы, якую набыў у турме.

Як беларускі дзеяч і паэт Г. сфарміраваўся пад уплывам народніцкага «Гомана» і творчасці Ф.Багушэвіча. Пэўны ўплыў на яго мелі таксама традыцыі паўстання 1863, ідэі К.Каліноўстга (сярод забраных паліцыяй папер былі нататкі, звязаныя з паўстаннем 1863). Пад уздзеяннем марксісцкай тэорыі ў поглядах Г. знайшлі далейшае развіццё рэвалюцыйнадэмакратычныя, народніцкія ідэі. У гісторыю роднай літаратуры Г. увайшоў як паэтрэвалюцыянер, пясняр народнай нядолі, які заклікаў да рашучай барацьбы з панамі і самаўладствам, першы з беларускіх літаратараў звярнуўся да рабо­чей тэмы. Ён адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай паэзіі. Плённай была таксама спроба пісьменніка ў перакладах з польскіх, рускіх, украінскіх твораў. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Пушкіна, I.Крылова, М.Някрасава, А.Талстога, А.Мгцкеві'ча, Э.Ажэшкі', Я.Каспровіча, I.Франко. Значная частка творчай спадчыны Г. загінула. Частка рукапісаў і пісьмаў зберагаецца ў Центральным дзяржаўным архівемузеі літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь і рукапісным аддзеле бібліятэкі АН Літвы.


хиты: 1399
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь