пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

54.Жыццёвы і творчы шлях Альгерда Абуховіча. Публіцыстычны і мастацкі пачаткі ў “Мемуарах”. Майстэрства байкапісца (“Ваўкалак”, “Старшына”, “Суд”, “Воўк і лісіца”). Байка “Ваўкалак” на памяць. Паэтычнае асэнсаванне гісторыі ў вершы “Дума а Каралю ХІІ”. Перакладчыцкая дзейнасць.


Альгерд Абуховіч.Беларускі пісьменнік.Шмат падарожнічаў, жыў у Жэневе i Парыжы, сустракаўся з вядомымі паліт. дзеячамі . За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір. Адной з найважнейшых прычын няўдачы гэтага паўстання лічыў тое, што землеўласнікі баяліся ўзняць на яго беларусаўсялян, бо та­ды б давялося аддаць ім частку ,зямлі. Шмат перакладаў з рускай, польскай i заходнееўрапейскіх літаратур. Разам з Ф.Багушэвічам адзін з пачынальнікаў жан­ру байкі ў беларускай літаратуры. У байках сатыра на паслярэформенную Расійскую імперыю («Старшына»), праблемы свабоды чалавечай асобы («Ваўкалак») i інш. Верш «Дума аб Каралю XII», пабудаваны на кантрастным паказе постацей Карла XII, Мазе­пы i Пятра I, сведчыць пра неардынарнасць i разам з тым супярэчлівасць яго гістарычных поглядаў. Мемуары (1894, надрук. ў 1916 у газ. «Гоман») вызначаюцца спавядальнасцю, багаццем зместу i стаяць ля вытокаў мемуарыстыкі i мастацкай прозы новай беларускай літаратуры. Адначасова гэта каштоўная гістарычная крыніца, у якой закрануты многія бакі тагачаснага жыцця (дваранскі побыт, становішча сялян, антыпамешчыцкі рух, праблемы роднай літаратуры i інш.). Пахаваны А. ў Слуцку.


хиты: 212
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь