пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

53. Жыццё і творчасць Элізы Ажэшкі. Мастацкае асэнсаванне краёвай рэчаіснасці ў “сялянскіх” аповесцях 1880-х гг. (“Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”). Фалькларызм апавядання “Зімовым вечарам”.

Польская пісьменніца рэалістычнага кірунку, палымяны гуманіст i дэмакрат.  Да вяршынь тагачаснай еўрапейскай культуры паднялася дзякуючы самаадукацыі, назаўсёды захавала веру ў навуку i чалавечы розум. Выключную ролю ў фарміраванні яе светапогляду адыгралі нацыянальнавызваленчая барацьба польскага i беларускага народаў i сялянская рэформа на Беларусі 1860х гадоў, якія яна назвала «сваімі універсітэтамі».

Літаратурную дзейнасць пачала ў 1866 апавяданнем «Малюнак з галодных гадоў», навеяным успамінамі пра голад беларускай прыгоннай вёскі. У далейшым А. звяртаецца да жанру аповесці i рамана. У артыкуле «Некалькі заўваг аб рамане» (1866) адзначала яго здольнасць да шырокага i поўнага адлюстравання жыцця грамадства.Палымяным гуманістычным пафасам прасякнуты яе творы пра цяжкае жыццё беларускага народа, раскрыты лепшыя рысы яго нацыянальнага характеру, сцверджаны задаткі вялікага развіцця, што тояцца ў прыніжаным, але стойкім i цярплівым беларускім народзе — аповесці «Нізіны» (1884), у якой чуюцца адгалоскі «Мужыцкай праўды» К.Каліноўскага, «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданні «Рэха», «Тадэвуш», «У зімовы вечар», «На следстве» i інш. Палемічна завостраная назва аповесці «Хам» абумоўлена гуманістычнай ідэяй сцвердзіць героем жыцця чалавека з народа, які ўвасабляе магутныя сілы, духоўнае багацце, хараство беларусаў. Фальклору беларусаў прысвечаны паэтычныя нарысы «Людзі i кветкі па бе­регах Немана» (1888—91). У вуснапаэтычнай творчасці бачыць А. выяўленне духоўнага багацця беларусаў. Пісьменніца збірала i сама рабіла фальклор
ныя запісы. Бясспрэчнымі доказамі розуму i пачуцця прыгожага ў беларусаў яна лічыла лірычную народную песню, баладу, паэтычныя назвы раслін, на­родную медыцыну. 


хиты: 172
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь