пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

52.Жыццё і творчасць Янкі Лучыны. Гісторыя выдання зборнікаў “Паэзія” і “Вязынка”. Структура і праблематыка зборніка “Вязынка” (аналіз вершаў). Адметнасць польскамоўнай лірыкі. Выяўленне веры ў сацыяльны і навукова-тэхнічны прагрэс грамадства ў паэме “Паляўнічыя акварэлькі”, гісторыя стварэння, вобразная сістэма і кампазіцыя твора. Маральная праблематыка ў абразку “Старасць не радасць…” Адлюстраванне падзей 1860-х гг. на Міншчыне і патрыятычны пафас у абразку “З крывавых дзён”. Білінгвістычны характар падарожнага нарыса “Са святочнай паездкі”.

Нядоўгім, але творча насычаным было жыццё Янкі Лучыны. Пісаць ён пачаў рана, яшчэ ў дзевяцігадовым узросце, у час навучання ў прыватным пансіёне. Першы верш, "Не дзеля славы ...", напісаны па-руску, носіць дэкларатыўны характар. Аўтар гаворыць, што ўсё жыццё ён будзе служыць "стране глухой, забітой, где мрак невежества царіт, в лачуге где, соломой крытой, мужік печально дні влачіт." Аб паэтычных і эстэтычных прыярытэтах Я. Лучыны можна меркаваць па яго перакладах з польскай мовы, у прыватнасці, па перакладзе верша ўл. Сыракомлі "Не я пяю — народ божы...". Пісьменнік адкрыта заяўляе, што сваёй творчасцю ён выказвае спрадвечныя мары і спадзяванні народа, што яго творчасць — гэта голас цёмнага і прыгнечанага народа.Творчасць Я. Лучыны на трох мовах выконвала ролю своеасаблівай пасярэдніцы ў польска-рускім літаратурным дыялогу, адлюстроўвала розныя аспекты беларускай рэчаіснасці канца 19-га ст. Калі ў польска- і рускамоўных вершах паэт застаецца традыцыяналістам, то ў сваёй беларускамоўнай творчасці ён з'ўляецца наватарам. Адметнасць беларускіх вершаў Я. Лучыны ў тым, што яны ўяўляюць сабою вынік удалага перапляцення рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў. і гэта невыпадкова, бо напрыканцы 19-га ст. у рускай літаратуры была моцнай рэалістычная, а ў польскай — рамантычная плыні. У беларускай жа літаратуры Я. Лучына заслужана лічыцца пачынальнікам філасофскай лірыкі. Беларускія вершы Я. Лучыны выйшлі асобным зборнікам ("Вязанка", 1903) ужо пасля яго смерці. Тэматыка творчасці пісьменніка не вызначаецца асаблівай шырынёй: гэта пераважна жыццё беларускай вёскі. Галоўным героем звычайна з'яўляецца просты селянін — найбольш варты, на думку аўтара, прадстаўнік роднай зямлі і носьбіт высокіх маральных якасцей. З асаблівай любоўю і лірызмам піша пра яго паэт у вершы "Што думае Янка, везучы дровы ў горад". Аўтар па-мастацку тонка і выверана перадае трывожны ўнутраны стан героя, яго перажыванні за свой лёс і крыўду на жыццё, у якім "усюды песні і гулянкі", адзін толькі ён вымушаны ехаць прадаваць дровы ў горад, каб купіць трохі жыта. Рамантызм Я. Лучыны, спалучаны з рэалістычным адлюстраваннем жыцця, надае значную адметнасць, у параўнанні з польскамоўнай спадчынай, такім яго беларускім вершам, як "Сівер","Вясна" і "Роднай старонцы". Жыццё сялян параўноўваецца ў гэтых творах з лютай зімой, якая ніяк не хоча саступаць месца вясне.

 "Паляўнічыя замалёўкі". Галоўны герой паэмы, Грышка, "дзіця прыроды вольнага Палесся" жыве ў гармоніі з прыродай і людзьмі, таму ён балюча ўспрымае ідэю аб пракладцы чыгункі праз запаветныя лясы. Паэма, у якой паказаны жыццё і побыт лесніковай сям'і, з'явілася своеасаблівым прадвесцем "Новай зямлі" Я. Коласа. 


хиты: 217
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь