пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

51. Праблематыка і мастацкая адметнасць апавядання Ф. Багушэвіча “Тралялёначка”. Сацыяльная тыпалогія вобразаў Бартака Саска і Антона Сабковіча (з “Залётаў” В. Дуніна-Марцінкевіча). Фальклорная аснова, ідэйны змест апавяданняў Ф. Багушэвіча “Сведка”, “Палясоўшчык”, “Дзядзіна”. Літаратурная апрацоўка жартаў, казак-небыліц. Моўнае майстэрства пісьменніка.

У апавяданні Ф. Багушэвіч паказаў класавае размежаванне ў вёсцы, што пачалося пасля адмены прыгоннага права і правядзення іншых сацыяльна-эканамічных рэформ царскім урадам. Бартак Сасок, як і Сабковіч, герой камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты», разбагацеў падманам і гвалтам. Апавядальнік зазначае ў творы, што «ён (Бартак Сасок. — Т.Г.) толькі і парабіў нас жабракамі». Узняўся Сасок надта высока: стаў сапраўдным панам, купіўшы абкладзены даўгамі маёнтак. Аднак утрымацца «ў панстве» не здолеў. Страціўшы маёнтак, зноў вярнуўся ў вёску.

Пісьменнік паказвае, што асноўнай прычынай страты набытага багацця і становішча ў грамадстве былі не няшчасці. Смерць Тралялі, суд з былой жонкай і продаж паловы маёнтка за даўгі — усё гэта напаткае Бартка пазней, калі ён ужо «раздалікаціцца» і разлайдачыцца, пакіне глядзець за гаспадаркай, упадабае гуляць у карты, піць гарэлку.

Жыццё прымусіла Саска па-іншаму паводзіць сябе з аднавяскоўцамі: па вяртанні ў вёску ад яго пыхі не засталося і следу. Аднак сутнасць яго натуры засталася ранейшай, сумленна жыць ён усё роўна не стаў, яго пасадзілі ў турму.

Па кантрасту з Барткам у творы малюецца вёска. Аўтар не вылучае з сялянскага гурту некага асобна, нават апавядальнік вядзе аповед, каменціруе падзеі ў жыцці Саска, зыходзячы з калектыўнага «мы»: «У маі прыехаў судовы ўходчыны рабіць, і нас, суседзяў, паклікалі. Глядзім мы, калі ўжо Бартак і Бартчыха з тым судавым разам абедаюць, і нават кухар на стол падаець. Бартчыха ў чорнай панскай сукні. На нашую пахвалёнку ніхто і не адказаў...»

Аднавяскоўцы не помсцяць Саску. Не прымаючы яго мараль і прынцыпы, яны не атаясамліваюць Бартка з блізкімі яму людзьмі. Палюбілі за весялосць і дабрыню яго няшлюбную жонку, шкадуюць, што Траляля памерла такой маладой, пакінуўшы малое дзіця. Найвыразней чалавечнасць, маральнасць сялян выяўляецца ва ўчынку, калі яны збіраюць грошы на догляд дзяўчынкі, бацька якой столькі гадоў іх абдзіраў і крыўдзіў.


хиты: 186
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь