пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

50.Лёс героя і лёс народа ў паэме Ф. Багушэвіча “Кепска будзе!” у сувязі з будзіцельным пафасам “Прадмовы” да зборніка “Дудка беларуская”. Маральна-этычная праблематыка паэзіі (в. “Праўда”, “Калыханка”, “Афяра”, “Не цурайся”). Кананічныя тэксты хрысціянства ў творчасці Ф. Багушэвіча.

Асабліва ярка рост самасвядомасці народа мы бачым у паэме «Кепска будзе!», дзе безыменны Аліндарка набывае свае імя, вяртаецца ў свой родны свет.

Гісторыя жыцця Аліндаркі мае сімвалічны сэнс, таму што герой паэмы — тыповы прадстаўнік беларускага сялянства, прыніжанага і прыгнечанага.

Там, дзе пануюць беднасць і гора, там сустракаецца і няшчырасць. Кума не давезла дзіця да касцёла, сама перахрысціла хлопчыка ў рацэ Бярэзіне, а маці схлусіла, што ксёндз даў імя «потым з каліндарка».

Матка прандзей з хаты ў сені.
Як бы цівун гнаў па карку,
Усё шэпча то іменне:
«Аліндарку, Аліндарку!»

Так хлопчык набыў імя, якое не запісана ў царкоўнай кнізе, што потым прынесла столькі гора і пакутаў. Хоць здаецца, што Аліндарка і без таго нацярпеўся ад жыцця, здзейснілася прароцтва бацькі:

Як я толькі нарадзіўся —
Бацька сказаў: «Кепска будзе!»
Ну дык жа ж не памыліўся:
Здзекавалісь Бог і людзе.

Аліндарка зведвае смерць родных, сіроцтва, голад, але свет не без добрых людзей. Знайшоўся чалавек, які прыгрэў хлопчыка, выгадаваў яго. Толькі аднойчы з'явіўся ў хаце асэсар, які стаў абвінавачваць Аліндарку ў тым, што той «хаваецца з някруцтва». Хлопец заступіўся за сябе і айчыма, не дазволіў асэсару біцца:

Я ж узяў яго за грудзі
Упіхнуў лыбом у дзверы.

Астрог, няволя — пакуты, страшней за якія, здаецца, няма ў свеце... Але зноў жа яго ратуе айчым, які

... торбу ўзяў на плечы,
Па начальству просьбы жара.
Трэйчы Вільню, сем раз Ліду
Ён. адведаў...

Новы асэсар апытаў суседзяў, якія ведалі бацьоў Аліндаркі, самога хлопчыка, і нарэшце... свабоа. Іронія лёсу заключаецца ў тым, што выйшаў індарка на волю «ў марцы», у той дзень, калі яго рысцілі.

Трагедыя Аліндаркі, трагедыя народа ў тым, што арод, як і герой паэмы «Кепска будзе!», пазбаўлены ласнага імя, не мае правоў на далейшае вольнае звіццё, на духоўную самастойнасць. I ў той жа час Ф. Багушэвіч паказаў, як паступова раджаецца душа беларуса, як народ імкнецца да ухоўнай дзейнасці. Усёй сваёй творчасцю Ф. Багушэвіч сцвярджаў, то мова наша ёсць «...такая ж людская і панская, к і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая ая». У прадмове да паэтычнага зборніка «Дудка ларуская» паэт не толькі падкрэсліваў думку аб ім, што мова народа з'яўляецца падмуркам нацыяальнага дома, але і перасцерагаў, што знікненне моы прыводзіць да зніккення нацыі: «Шмат было акіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так к той чалавек перад скананнем, катораму мову зойе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы ашай беларускай, каб не ўмерлі!» Родная мова, нацыянальныя традыцыі і культура — вось сапраўдны скарб, які атрымалі нашчадкі ад сваіх продкаў. Справа іх гонару і годнасці зберагчы і памноыць гэты скарб. Менавіта да гэтага заклікаў вялікі патрыёт нашай Айчыны Францішак Багушэвіч.


хиты: 180
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь