пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

48. Жыццёвы шлях Ф. Багушэвіча. Ідэйна-мастацкае багацце творчай спадчыны пісьменніка. “Прадмова” да зборніка “Дудка беларуская”. Вобразы Мацея Бурачка і Сымона Рэўкі з-пад Барысава ў зборніках паэта.

Францішак Багушэвіч увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры, усёй мастацкай культуры народа як першы нацыянальны паэт, які сярод пісьменнікаў 19 стагоддзя вызначыўся тым, што ўпершыню загаварыў пра існаванне беларускай нацыі, адзначаючы агульнасць мовы і псіхалагічнага складу народа. Яго прадмова да выдадзенага за мяжой, у Кракаве, паэтычнага зборніка «Дудка беларуская» (1891) стала сваеасаблівым маніфестам нацыянальнага Адраджэння.

Цэнтральнымі тэмамі ў творчасці Ф. Багушэвіча з'яўляюцца тэмы народнай нядолі, Радзімы, роднай мовы, паэта і паэзіі, крытыкі самадзяржаўя. Аўтар вызначае ідэал чалавека («Ахвяра»), да якога неабходна імкнуцца кожнаму сумленнаму чалавеку.

У сваіх творах паэт глядзіць на свет вачыма селяніна, выяўляе яго настроі і філасофію жыцця. Да чытача аўтар звяртаўся ад імя селяніна Мацея~Бурачка або Сымона Рэўкі з-пад Барысава.

Тэма народнай нядолі, бяспраўя селяніна — асноўная ў творчасці пісьменніка.

Францішак Багушэвіч пакінуў нам у епадчыну дзве кніжкі вершаў - «Дудку беларускую» і «Смык беларускі» і ўсяго некалькі апавяданняў. Астатняе - не захавалася. 

У сваіх прадмовах ён узнімае найбольш важную з усіх праблем - праблему самога існавання народа - і звязвае яе з неабходнасцю захавання роднай мовы, з задачай стварэння нацыянальней культуры і літаратуры.Хвалюе Багушэвіча  пытанне роднай мовы, адносін да яе як да быдлячай. У прадмове свайго першага зборніка «Дудка беларуская» аўтаршсаў: «Братцы мілыя, дзеці зямлі-маткі маёйі Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вапагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб на- шай бацькавай спрадвечнай мове, каторую самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай», Багушэвіч адносіцца да сваёй роднай мовы з любоўю і хоча, каб так ставіліся да яе і ўсе беларусы..
Чытаем творы Францішка Багушэвіча і перад намі адзін за другім паўстаюць вобразы роднага краю: прыгнечанай радзімы, забітага, абяздоленага, гаротнага селяніна, скупога бязлітаснага пана, беларускай прыроды.

Прадмовы Ф. Багушэвіча - гэта маякі на доўгім, шматпакутным і цярністым шляху беларускага народа да ўсведамлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнай годнасці. Форма непасрэднага звароту да чытачоў, шчырыя гутарковыя інтанацыі, лірычная афарбоўка, паэтычная выразнасць надаюць прадмовам асаблівую пераканальнасць.


хиты: 2603
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь