пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

46.Ялегі Вуль: факты і загадкі біяграфіі. Дэмакратызм аўтара і мастацкія вартасці беларускага верша-звароту “К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка”. Паэтычная сімволіка, сіметрычная кампазіцыя, адзнакі высокага стылю ў вершы.

ВУЛЬ Ялегі
Пранціш [сапр. КарафаКорбут Элегі Францішак Маўрыкіевіч; 9(21).4.1835—1880я гады]
 
Беларускі паэт. Нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і дробнага чыноўніка. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. у 1856—62 працаваў пісарам у Віцебскай палаце дзяржаўных маёмасцей. За ўдзел у паўстанні 1863—64 разам з бацькам i братам сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыў у Варшаве, дзе з В.Каратынскім i А.Плугам стварыў беларускі гурток. Як паэт фарміраваўся пад уплывам А.ВярыгіДарэўскага. У 1859 упісаў у «Альбом» Вярыгі-Дарэўскага свой адзіны вядомы на бел. мове верш «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» — узор бел. грамадзянскай лірыкі сярэдзіны 19 ст., які яскрава выяўляе талент i дэмакратычныя пазіцыі аўтара. Ад імя прыгоннага беларускага селяніна Вуль вітаў творчасць i дзейнасць Вярыгі Дарэўскага,накіраваную на абарону i асвету працоўнага народа. Верш адметны дасканаласцю формы, паэтычнай сімволікай, натуральнасцю i чысцінёй мовы. Менш арыгінальны яго польскі верш «Няновая думка» (1859), таксама ўпісаны ў «Альбом».

Першапублікацыя верша "К дудару Арцёму ат наддзвінскага мужыка" адбылася ў "Нашай ніве" 9 лістапада 1912 г. Затым яго тэкст быў уключаны ў  "Хрэстаматыю  беларускае  літаратуры"  (1922)  М. Гарэцкага,  які заўважыў  у  "Гісторыі  беларускае  літаратуры",  што  Я. Вуль  "меў  немалыяпаэтычныя здольнасці, добра валодаў беларускім вершам і добра ўмеў мову" .

"Верш элеганцкі, лёгкі, надзвычай гарманічны, прасякнуты гістарычным аптымізмам, пачуццём удзячнасці да дэмакратычнай творчасці і  асветніцкай  дзейнасці  Вярыгі.  Аўтар  віртуозна  карыстаўся  вельмі  арганічнай  у  яго  вуснах  народнай  мовай,тонка  і  ненавязліва  ўводзіў  паэтычную сімволіку… "Г. Кісялёў.


хиты: 162
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь