пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

44. Творчасць Вярыгі-Дарэўскага, яго роля ў кансалідацыі літаратурна-грамадскага руху ў Беларусі. Гісторыка-літаратурнае значэнне “Альбома” пісьменніка.

Вярыга-Дарэўскі быў чалавекам камунікабельным і актыўным, пра што  даюць  уяўленне  матэрыялы  рукапіснага  "Альбома",  распачатага ў Вільні запісам У. Сыракомлі,  датаваным 21 кастрычніка 1858 г. У 1858–1862 гг. жыхары Вільні, Мінска, Магілёва, Віцебска ды іх ваколіц, вядо-мыя  літаратары  і  дзеячы  культуры  (У. Сыракомля,  А.Э. Адынец, А. Кіркор,  В. Каратынскі,  В. Дунін-Марцінкевіч  і  інш.),  прадстаўнікі інтэлігенцыі і паспалітыя грамадзяне пакінулі свае запісы пра дзейнасць А. Вярыгі-Дарэўскага,  жадалі  яму  поспехаў  на  ніве  беларускай  паэзіі, пагаджаліся з неабходнасцю мацаваць "сваяцкія" сувязі жыхароў розных рэгіёнаў краю.  У запісах "Альбома" двойчы згадваецца нейкі таямнічы малады спадарожнік  А. Вярыгі-Дарэўскага,  пра  яго  не  забыўся  У. Сыракомля,малады  спадарожнік  якога  названы  "таварышам" пісьменніка. Трэба думаць, што ён таксама павінен быў мець дачыненне да  краснага  пісьменства.  Г. Кісялёў  выказаў  меркаванне,  што  разам  з 
аўтарам "Гутаркі…" Вільню мог наведаць яго швагер, магілёвец Апалон Кавалеўскі . Але дакладна зафіксавана, што падарожнічаў з пісьменнікам з Магілёва ў Вільню Юлій Рэніер, які пакінуў адпаведны запіс у тым жа "Альбоме". У пачатку лістапада пісьменнік гасцяваў у Дудара Беларускага ці В. Дуніна-Марцінкевіча, які разам з дачкой Камілай пакінуў запіс у "Альбоме" і ўжо тады ж мог перапісаць для сябе, крыху падрэдагаваўшы па свайму густу, тэкст паэмы "Тарас на Парнасе". А. Вярыга-Дарэўскі  вярнуўся  ў  родны  Віцебск  у  пачатку  1859 г. Напярэдадні  скасавання  прыгону  беларускай  мовай  карысталася  даволі значная  частка  інтэлігенцыі  краю,  бо  ў  "Альбоме"  ўжо  было  зроблена шэсць  беларускамоўных  запісаў:  вершы  "Далібог-то,  Арцім…" В. Каратынскага,  "Арцёмка  дарагенкі…"  М. Рэніера,  "Бялорускі  Дудару…"  М. Караткевіча,  "Словна  з  неба  Божый  дар…"  Якуба  Т…..кага, невялікі празаічны запіс Эдварда Г….. і ўрыўкі з перакладу "Пана Тадэвуша"  В. Дуніна-Марцінкевіча.  З  пункту  гледжання  гісторыкалітаратурнага,  кожны  з  гэтых  запісаў па-свойму  цікавы  і  каштоўны,  але трэба  прызнаць,  што  ў  мастацкіх  адносінах  паэтычныя  тэксты,  асабліва калі  падыходзіць  да  іх  з  эстэтычнымі  крытэрыямі  высокага  парадку,  не вызначаюцца  ні  добрай  тэхнікай  верша,  ні  багаццем  рыфмоўкі,  ні арыгінальнасцю вобразнасці, ні яркімі тропамі. Адным словам, гэта "прыстойныя" для свайго часу тэксты, на якіх, аднак, няма пячаткі бясспрэчнага таленту. 

 


хиты: 298
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь