пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

43. Біяграфія і асаблівасці светапогляду Вінцэся Каратынскага. Матыў сіроцтва ў творчасці паэта. Антыпрыгонніцкі пафас паэмы В. Каратынскага “Таміла”. Ідэя твора і эстэтычная канцэпцыя аўтара, выкладзеная ў каментарах. Беларускамоўная паэзія В. Каратынскага. “Туга на чужой старане” на памяць.

КАРАТЫНСКІ ВінцэсьАляксандравіч   (15.6.1831 — 7.2.1891)  Паэт, журналіст i перакладчык. 3 беларускіх вершаў вядомы «Уставайма, братцы, да дзела, да дзела» i прысвечаны А.ВярыгуДарэўскаму «Далі богто, Арцім...». Аўтар элегіі «Туга на чу­жой старане» (нап.  1864), якая была пакладзена земляком паэта В.Клімовічам на музыку i стала папулярнай ся­род беларускай дэмакратычнай інтэлігенцыі. Мяркуюць, што К. адзін з аўтараў «Гутаркі старога дзеда» i «Гутаркі двух суседаў», надрукаваных напярэдадні паўстання 1863—64. У зборніку вершаў «Чым хата багата, тым рада» (1857) i паэме «Таміла» (1858), выдадзеных у Вільні на поль­скай мове, паказана жыццё беларускай вёскі. Мяркуюць, што паэма была напісана на беларускай мове, але зза немагчымасці надрукаваць яе на мове арыгінала перакладзена на польскую мову. У каментарыях да гэтай паэмы К. выклаў свае эстэтычныя погляды. Ён лічыў, што крыніцай мастацтва з'яўляецца грамадскае жыццё, a пісьменнік (мастак) сваёй чулай душой улоўлівае грамадскія думкі, пачуцці, ідэалы i ўвасабляе ix у мастацкіх творах. Мастак, на яго думку, мае права ідэалізаваць гісторыю свайго народа, зыходзячы з высакародных мэт: «Высакародная мэта з'яўляецца праўдзівай, a ўсё, што праўдзівае, тое прыгожае ў эстэтычным значэнні, тое можа быць прадметам мастацкага твора. Мастацт­ва павінна кіравацца праўдай, змагацца за справу праўды; змагацца за справу вялікай жывой праўды, у процілеглым выпадку яно як з'ява без мэты... стане абыякавым для грамадства. Доказам таму служыць гісторыя ўсёй псеўдакласічнай літаратуры i мноства юбілейных вершаў». Яшчэ К. робіць вывад пра несумяшчальнасць сапраўднай мастацкай творчасці з тэорыяй «мастацт­ва дзеля мастацтва». Толькі цацкі, лічыў К., робяцца для таго, каб імі гу­лял!, а творы мастацтва ствараюцца для перадачы дзейснай думкі. Творы мастацтва, сцвярджаў К., складаюцца з 2 элементаў: знешняй формы i ўнутранай сутнасці, зместу, які ў сваю чаргу падзяляецца на свядомае ўспрыняцце i інтуіцыю. «Творы мастацтва ёсць увасабленне творчай думкі, якая прымушае да дзейнасці свабоднай воляй чалавека, i таму яно, бясспрэчна, належыць яго духу. A калі належыць яго духу, то тым самым i ўсім яго састаўным i непадзельным часткам, значыць, таксама i сумленню. А сумленне — гэта толькі яшчэ не ўвасобленая тэндэнцыя».
К. — аўтар некалькіх зборнікаў вершаў для народа. У прадмове да аднаго
3 ix ён адзначаў, што прысвячае сваю працу «простым братам» (сялянам). У шэрагу яго вершаў прагучалі матывы, якія надалей сталі вельмі істотнымі ў беларускай паэзіі: патрыятызм «ліцвіна», «плаксівыя» ноты i абяцадне запець на вясёлы лад, калі над краінай заззяе сонца свабоды.
 


хиты: 170
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь