пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

42.Павел Шпілеўскі ў гісторыі беларускай культуры. Аналіз цыклаў краязнаўчых нарысаў.

ШПІЛЕЎСКІ Павел Міхайлавіч [псеўданімы Драўлянскі, Знаем ы   чалавек, Барон   I к с ; 31.10(12.11).1823 — 17(29). 10.1861]

Беларускі этнограф, пісьменнік, публіцыст i тэатральны крытык. Нарадзіўся ў в. Шыпілавічы Бабруйскага павета ў сям'і святара. У 1843 скончыў Мінскую духоўную семінарыю, у 1847 — Пецярбургскую духоўную акадэмію. Працаваў настаўнікам славеснасці Варшаўскага павятовага вучылішча, з 1853 — пакаёвым наглядчыкам Галоўнага педагагічнага інстытута ў Пецярбургу, з 1855 — настаўнікам школы пры экспедыцыі нарыхтоўкі дзяржаўных папер.

Яшчэ ў час навучання ў семінарыі ў яго выявілася цяга да вывучэння роднага краю. У 1845 ён паслаў у Аддзяленне рускай мовы Расійскай акадэміі 

навук складзены ім слоўнік беларускай мовы, а праз год пачаў друкаваць даследаванне «Беларускія народный павер'і» (1846—52) — частку рукапіснай працы «Слоўнік i караняслоў беларускай гаворкі». У 1853 Ш. накіраваўся ў экспедыцыю па Беларусі. За тры гады ён аб'ездзіў Гродзенскую, Віцебскую i Мінскую губ., што дало яму багаты матэрыял па вывучэнні краю. Свае назіранні i ўражанні Ш. друкаваў у часопісе «Современник» у 1853—55 пад назвай «Падарожжа па Палессі i Беларускім краі» (13 гісторыкаэтнаграфічных i публіцыстычных нарысаў). У «Падарожжы...» аўтар прыводзіў гістарычныя звесткі пра на­селения пункты, якія яму давялося наведаць, цімат увагі аддаваў ix этнаграфічнаму апісанню (побыт сялян, ix адзенне, жыллё, абрады, кірмашы i святы, песні, казкі i паданні). У 1853— 56 Ш. надрукаваў працу «Беларусь у характарыстычных апісаннях i фантастычных яе казках», якая ўключала 16 нарысаў з багатым этнаграфічным матэрыялам. У нарысы Ш. ўключыў шэраг перапрацаваных i перакладзеных ім на рускую мову беларускіх казак («Сястрачараўніца», «Залаты шчупак», «ЧароўнаЯ/ кветка» i інш.), шырока i грунтоўна адлюстраваў побыт беларусаў («Калядныя вячоркі», «Ігрышчы», «Радзіны, хрысціны», «Пахаванні i памінкі», «Валачобнікі» i інш.), змясціў многія дзесяткі бел. народных песень i

іншых вусных твораў з падрадковым перакладам на рускую мову. Працы Ш. ўпершыню пазнаёмілі ў папулярнай форме шырокія колы грамадскасці Расійскай імперыі з побытам i вуснапаэтычнай творчасцю беларускага на­рода. Яго нарысы былі з цікавасцю сустрэты чытачамі, крытыкай i вучонымі, станоўчую ацэнку ім даў М.Г.Чарнышэўскі. У 1855 асобнай кнігай выйшла яго дзіцячая аповесць «Цыгане», у 1857 надрукаваны драма­тичны твор «Дажынкі». У розных перыядычных выданнях («Пантеон», «Сын Отечества» i інш.) ён змясціў некалькі артыкулаў пра тэатральнае i літаратурнае жыццё Расіі, па гісторыі Беларусі.

Грамадскапалітычныя погляды Ш. фарміраваліся пад уплывам рэвалюцыйнадэмакратычнай думкі. таго часу. Ш. абурала тое, што тагачасныя вучоныя зусім мала звярталіся да вывучэння свайго народа. У сваіх творах ён праводзіў i адстойваў ідэю самабытнасці i самастойнасці беларускай мо­вы, якую ён лічыў сваёй роднай, падкрэсліваў цесную гістарычную сувязь беларускага i рускага народа. Ён спагадліва ставіўся да сялян i адзначаў ix станоўчыя маральныя якасці: працавітасць, кемлівасць, сціпласць, бескарыслівасць. У процівагу рэакцыйнай публіцыстыцы пра забітасць i асуджанасць на выміранне беларускага наро­да  ён  сцвярджаў,  што  яго  землякі імкнуцца да авалодання ведамі, навукай, мастацтвам. Выказваў цікавыя думкі пра пашырэнне ведаў сярод простага народа. Заўчасная смерць на 38м годзе жыцця спыніла пленную дзейнасць таленавітага асветніка.


хиты: 269
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь