пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

41. Трагізм жыццёвага лёсу К. Каліноўскага. Публіцыстычнае майстэрства і паэтычны талент К. Каліноўскага. Адлюстраванне дзейнасці рэвалюцыянера ў мастацкай літаратуры (на прыкладзе 2-х твораў).

У развiццi прагрэсіўнай публiцыстычнай лiтаратуры пасля рэформенага часу асаблiвая роля належыць Кастусю Каліноўскаму (1838-1864). Кастусь Каліноўскі быў не толькi мужным рэвалюцыянерам, барацьбiтам, кiраўнiком паўстання 1863 г. на Беларусi, але i таленавiтым публiцыстам. Выхадзец з шляхецкай сямьi, ён пад уплывам блiзкага знаёмства з жыццем простага народа, а таксама пашыраных грамадскiх насторояў з юнацкiх год пранiкся вострай ненавiсцю да сацыяльнага i нацыянальнага прыгнету. Вялiкi ўплыу на фармiраванне яго светапогляду аказала вучоба ў Пецярбургскiм унiверсiтэце (1856-1860), якi скончыў з атэстатам кадыдата права. У час вучобы пазнаёмiўся з рэвалюцыйнай лiтаратурай. У 1860 г. вяртаецца на радзiму i ўклучаецца ў актыўную работу па падрыхтоўцы паўстання. З мэтай рэвалюцыйнай агiтацыi i прапаганды ў 1862 г. ён разам са сваiмi сябрамi па барацьбе выдае нелегальную газету "Мужыцкая праўда". Гэта была першая беларуская газета. Яна друкавалася як лiстоўка-адозва. Выйшла 7 нумароў. Артыкулы, якiя ўмяшчалiся ў газеце, - яскравы узор рэвалюцыйнай публiцыстыкi. Газета выкрывала царiзм, паказвала антынародную сутнасць яго палiтыкi, грабежнiцкi характар рэформы 1861 г. Газета патрабавала знiшчэння самаўладства, памешчыцкага землеўладання, перадачы ўлады ў рукi народа, а зямлi тым, хто яе апрацоўвае. Адзiны спосаб дабiцца гэтага сялянам - узняцца на барацьбу. Заклiк да рэвалюцыйнай барацьбы, да актыўнага змагання супраць прыгнятальнiкаў народа, за яго сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне складае асноўны пафас усiх выступленняў Ясокi, гаспадара з-пад Вiльнi. Кастусь Каліноўскі верыў у сiлу народа. Усiмi сваiмi думкамi ён быў звязаны з народам, змагаўся за такi грамадскi лад, дзе б чалавек быў вольным, жыў са сваёй працы. Глыбокая адданасць народу, радзiме, вера ў народ яскрава выявiлася ў апошнiм перадсмяротным пасланнi Кастуся Каліноўскага "Да беларускага народа", вядомым пад назвай "Пiсьмо з-пад шабенiцы". Гэта хвалюючы запавет рэвалюцыянера, нязломнага змагара, што да апошняга дыхання заставаўся верным свайму абавязку. Трапiўшы ў рукi царскiх жандараў, ведаючы, што яму не ўдасца вырвацца з гэтых рук жывым, Кастусь Каліноўскі завяшчае народу не спыняць барацьбы, змагацца да канца i здабыць сабе волю. Жыцце Кастуся Каліноўскага абарвалася на шыбенiцы, калi яму было 26 гадоў. Гэта жыцце - подзвiг у iмя народа. Творы Кастуся Каліноўскага паглыблялi рэалiстычную традыцыю беларускай лiтаратуры, былi ўзорамi бескампрамiснага выкрыцця сацыяльных супрэчнасцей. Яго творы высокай мастацкай вартасцi, палымянныя маналогi, звароты да народа. Публiцыстычная дзейнасць Кастуся Каліноўскага мела вялiкi ўплыў на развiццё беларарускай дэмакратычнай лiтаратуры. 


хиты: 172
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь