пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

40. Беларускамоўная лірыка У. Сыракомлі. Падарожныя нататкі, гісторыка-этнаграфічныя нарысы і літаратурна-крытычныя даследаванні У. Сыракомлі.

Беларускі i польскі паэтгуманіст, пісьменнік, публіцыст.

Творчасць С. адметная палымяным патрыятызмам, глыбокім веданнем гісторыі Бацькаўшчыны, характеру, звычаяў, асаблівасцей нацыянальнай псіхалогіі беларусаў. У сваіх творах ён апяваў хараство наднёманскіх краявідаў, падкрэсліваючы, што яны даражэйшыя за славутыя замежныя. Яго вабілі i гістарычныя падзеі, што сведчылі пра патрыятызм продкаў, пра ix імкненне да свабоды i шчасця, гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля вызвалення Айчыны. Гэты матыў прагучаў у яго творах «Соф'я, княжна Слуцкая», «Марцін Студзенскі».

Паэт шмат падарожнічаў па Бела­русь Літве i Полыпчы. 3 друку выйшлі 6 тамоў яго перакладаў паэтаўлаціністаў 16—18 ст., некалькі зборнікаў паэмгутарак, «Гісторыя літаратуры ў Полыпчы...» (т. 1—2, 1850—52), паэма «Маргер» (1855). У тэатры была пастаўлена яго п'еса «Хатка ў лесе». У гэ­ты ж час адбыліся падзеі, якія прынеслі яму адначасова i радасць, i буйныя непрыемнасці, непаразуменне знаёмых i сяброў: ён закахаўся ў актрысу Гелену Маеўскую, якая пасля сустрэчы з ім пакінула свайго мужа, этнографа i гісторыка А.Кіркора, i выехала за мяжу.


хиты: 278
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь