пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

39.Жыццё і творчасць Уладзіслава Сыракомлі. Ідэйна-мастацкі змест гутарак “Паштальён”, “Хадыка”, “Жменя пшаніцы

Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ — беларускі паэтпубліцысткрытыкперакладчыкэтнограф.Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду герба «Сыракомля», назву якога потым узяў за псеўданім, бацькі былі арандатарамі і часта змянялі месца жыхарства.  У 1844 пасля жаніцьбы пераехаў у арандаваны маёнтак Залуча (цяпер Стаўбцоўскі р-н). Гэта быў плённы перыяд у яго творчасці.. У верасні 1852 пераехаў у Вільню, бліжэй да выдавецтваў. У красавіку 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына каля Вільні. У 1856—1858 неаднаразова выязджаў у Варшаву і Познань (Прускае каралеўства). Пасля гэтых паездак за У. Сыракомлям быў устаноўлены сакрэтны нагляд. У красавіку 1861 выступіў на патрыятычнай маніфестацыі ў Коўне з вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху быў арыштаваны і зняволены ў віленскай турме. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у час следства. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.

Уладзіслаў Сыракомля шырока вядомы ў славянскім свеце як аўтар лірычных вершаў і паэм, народных гутарак, гісторыка-літаратурных даследаванняў, фальклорных прац і перакладаў з лацінскай мовы. Сваё літаратурнае крэда пісьменнік выразна акрэсліў ў наступных радках:

Не я пяю - народ Божы
Даў мне ў песні лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
і з народам імі скуты.

Першы верш У. Сыракомлі "Паштальён" з'яўляецца пераказам гісторыі з жыцця старога селяніна, пачутай аўтарам у адзін кірмашовы дзень у Міры. У маладыя гады гэты селянін служыў фурманам на пошце ў Міры. У вёсцы, непадалёку ад тых мясцін, жыла яго каханая. Неяк сярод ночы, у лютую мяцеліцу, разбудзіў яго пісар і загадаў тэрмінова везці лісты. Дарогаю пачулася фурману , што ў полі хтосьці, заблудзіўшыся, кліча на дапамогу, просіць паратунку. Ён памкнуўся на голас, але перадумаў, хацеў хутчэй справіцца з заданнем. Вяртаючыся назад, "паштальён" убачыў ля дарогі замёрзлую на марозе дзяўчыну. Жах і адчай ахапіў яго, калі, падышоўшы бліжэй, пазнаў у незнаёмай сваю каханую. Гэта гісторыя ўзрушыла ўладзіслава Сыракомлю, і ў тую ж ноч ён напісаў верш "Паштальён", які быў надрукаваны ў віленскім часопісе "Athenaeum" пад псеўданімам NN. Першаму твору ўладзіслава Сыракомлі наканавана было нарадзіцца двойчы. Праз чвэрць стагоддзя верш, перакладзены на рускую мову яраслаўскім паэтам Леанідам Трэфалевым, стаў надзвычай папулярнай песняй "Когда я на почте служіл ямщіком...". Падзагаловак верша "Паштальён" — "народная гутарка" — як бы прадвызначаў асноўны жанр паэтычных твораў У. Сыракомлі, героямі якіх сталі селянін, араты, шляхціц, лірнік, фурман, грабар, цясляр, жабрак. У гутарках і вершах "Хадыка", "Доля", "Груган", "Крук", "Жніўная песня", "Нядзеля", "Лялька" аўтар паказаў не толькі галечу, беднасць і бяспраўнае становішча працоўных людзей, але і іх высокія маральныя якасці, унутраную прыгажосць, сумленнасць, высакароднасць, дабрыню. Творчасць Уладзіслава Сыракомлі, нястомнага рупліўца, збіральніка народнай творчасці, паэта, краязнаўца, этнографа, шчырага абаронцы простага люду, і сёння ўражвае абвостраным і нязменным пачуццём любові да Радзімы, глыбокім веданнем гісторыі і культуры беларускага і польскага народаў, асаблівасцей іх характару і нацыянальнай псіхалогіі.


хиты: 381
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь