пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

38. П’еса “Залёты” ў ідэйна-мастацкай эвалюцыі В. Дуніна-Марцінкевіча - драматурга.

У апошнім вядомым нам сёння творы Дуніна-Марцінкевіча камедыі «Залёты»  (1870)  тэма  капіталістычнага  спажывецтва  і  сацыяльнага расслаення  парэформеннай  вёскі атрымала  далейшае  мастакоўскае асэнсаванне.  У  ім  драматург  пайшоў  углыб  па  шляху  развіцця  вобраза Сабковіча, раскрыў характар паводзін і логіку мыслення вясковага  кулака-скнары,  што  кожны  дзень  жыве  ў  стыхіі  ліхаманкавага ўзбагачэння. Антон Сабковіч прызнае і б'е паклоны толькі аднаму боству — залатому цяльцу, бо лічыць яго ўладу бязмежнай.У працяглых маналогах Сабковіча перад чытачом раскрываецца ўся агіднасць паводзін галоўнага героя, сацыяльная матывацыя яго поглядаў і ўчынкаў.

Камедыя Дуніна-Марцінкевіча «Залёты» сведчыць, як узмужнеў талент  драматурга,  як  значна  ўзрасло  сацыяльна-палітычнае  гучанне кожнай рэплікі з вуснаў персанажаў, майстэрства ў пабудове і развіцці камедыйнага сюжэту, наколькі рознакаляровай стала 
мастацкая палітра пісьменніка. У камедыі заўважаецца нетрадыцыйны падыход драматурга да характарыстыкі персанажаў. Суддзя Сакальніцкі павінен, здавалася, згодна з канонамі класіцызму, прадэманстраваць  «сакалінасць»,  «зоркасць», пільнасць,  адразу  раскусіць,  што  за  дзялок-прайдзісвет  набіваецца  да  яго  ў зяці, але аж да фінальнай сцэны паводзіць сябе, ну, зусім не па-сакалінаму. Затое ў адмоўнага персанажа п'есы Сабковіча, празванага Дарабкевічам, прозвішча і мянушка падкрэсліваюць прыхаванае нутро новаспечанага прадстаўніка парэформеннай вёскі. 
У перакладзе з польскай мовы «sobkiewicz» азначае «эгаіст», «сабедбаец», а «dorobkiewicz» — «выскачка», «нуварыш» (літаральна «новы багач»).

У камедыі «Залёты» Дунін-Марцінкевіч закрануў шэраг маральна-філасофскіх  і  сацыяльных  праблем,  адлюстраваў класавы  антаганізм  у  беларускай  вёсцы  парэформеннага перыяду, тым самым пацвярджаючы асноўную ўласцівасць развіцця мастацтва: пастаноўка праблемы магчымая толькі пры  наяўнасці  неабходных  сродкаў  для  яе  рэалізацыі, паколькі сама задача ўзнікае толькі тады, калі ўжо існуюць матэрыяльныя ўмовы для яе вырашэння.

 

 


хиты: 365
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь