пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

37. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча пасля паўстання 1863-1864 гг. Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”: гісторыя стварэння, ідэйна-мастацкі змест, вобразная сістэма.

Камедыя "Пiнская шляхта" — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургii. Значны ўплыў на стварэнне камедыi аказала паўстанне 1863-1864 гг., да якога В. Дунiн-Марцiнкевiч аднёсся насцярожана, з пункту гледжання шляхецкай дэмакратыi. Няма падстаў лiчыць яго актыўным удзельнiкам тых падзей, аднак яны не маглi не паўплываць на далейшы жыццёвы i творчы шлях пiсьменнiка. Больш за год В. Дунiн-Марцiнкевiч знаходзiцца пад следствам у мiнскай турме, а яго старэйшую дачку за ўдзел у паўстаннi саслалi ў Сiбiр. I таму камедыя рэзка адрознiваецца ад папярэднiх твораў.

Пісьменнік вызначыў жанр "П. ш." – "фарсвадэвіль у адной дзеі". Фарс і вадэвіль - разнавіднасці камедыі. Фарс - невялікая п'еса з прыемамі грубага камізму, з моцнымі павялічэннямі. Такі характар маюць сцэны суда, дзеянні Кручкова. Вобраз Крчкова пададзены ў сатырычным плане. У вобразе Кручкова пісьменнік паказаў усё характэрнае для царскага чыноўніцтва: свавольства, грубасць, п'янства. У "П. ш." ёсць адзнакі вадэвіля - легкай камедыі, пабудаванай на займальным сюжэце, любоўнай інтрызе з песнямі-куплетамі. Такі характар мае сцена кахання Грышы і Марысі, смешнае заляцанне да Марысі 60-гадовага кавалера Куторгі. У сцэнах пераважае гумар, нярэдка адчуваецца вострая іронія. Пісьменнік паказвае пустую фанабэрлівасць, абмежаванасць ваколічнай шляхты.

Дзеянне- адбываецца ў адной з самых глухіх ваколіц беларускага Палесся, сярод балот Пінскага павета. Дзве сям'і пасварыліся паміж сабой. I ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага мужыком. Пінскі шляхціц не можа дйраваць такую "смяротную" крыўду. Пад пагрозай апынулася і каханне дзяцей названых шляхціцаў - Грышкі і Марысі. У гэты закінуты мядзведжы куток прыязджае на разгляд судовай справы станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Шсулькіным. Збіраецца ваколічная шляхта, і "судовы чалавек" пачынае расследаванне "крымінальнай справы аб пабоях". Затым абвяшчаецца прыгавор, які тут жа адмяняецца, таму што абодва бакі далі дрыставу немалы хабар.
 

У п'есе не даецца прамой характарыстыкі герояў. Але яна выразна выяўляецца праз паводзіны і размовы дзеючых асоб. Героі камедыі ўчэпіста трымаюцца за свае "дваранскае" званне, адстойваюць яго, нават кулакамі, дапускаючы знявагу над сабой, аддаючы чыноўнікам-кручкатворам усе незапашанае дабро.

Ціхан Пратасаіцкі і Іван Ліпскі - людзі духоўна абмежаваныя. Яны нецікавыя і як чалавечыя індывідуальнасці. У іх характарыстыках падкрэслена адно: яны ўпарта трымаюцца за шляхецтва, нават ставяць пад пагрозу шчасце сваіх дзяцей Грышкі і Марысі. Больш разнабакова паказаны Харытон Куторга. Гэта бывалы, нават "пісьменны чалавек". Ён не пазбаўлены пачуцця гумару, досціпу. Куторга выдае сябе за чалавека свецкага з далікатнымі манерамі. Ён пры сустрэчы з жанчынамі цалуе ім ручкі, умее спяваць любоўныя рамансы, хітрэйшы за астатніх. Маючы 60-і гадовы ўзрост, ён сватаецца да 17-гадовай Марысі, згаджаецца нават "крыва прысягнуць" супраць Ліпскага, каб Пратасавіцкія аддалі за яго дачку. Але стары залетнік трапляе ў недарэчнае становішча. Яго заляцанні з пагардай адхіляе Марыся.

У пісьменніка адносіны да прадстаўнікоў пінскай шляхты не адназначны: ён кпіць і пацяшаецца з іх недарэчнай прэтэнзіі да дварянства, але ён бачыць у іх сялян-хлебаробаў, якія самі працуюць на зямлі, самі здабываюць сабе хлеб, ён малюе іх у гумарыстычным плане, паказвае, што гэтыя людзі не паўзбаўлены жыццевай мудрасці.

Кручкоў, які прыязджае на разгляд справы Ліпскага і Пратасавіцкага, паводзіць сабе нахабным чынам, дзейнічае ад імя "найяснейшай кароны", увесь час спасылаючыся на "усемілайсцівейшыя царскія ўказы". Паводзіны Кручкова сярод шляхты - з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не паспеў ён пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар. Кручкоў добра ведае натуру цемнай шляхты і ўпэўнены, што кожны вытрасе кашалёк, каб не быць бітым лазой. Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цемнай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яўляе вінаватым тых, хто ніякіх адносін да справы не мае.


хиты: 175
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь