пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

36. Ідэйны змест і арыгінальнасць кампазіцыі твора В.Дуніна-Марцінкевіча “Быліцы, расказы Навума”.

Гэта першае выданне твора, напісанага ў 1857 г. Вершаванае  апавяданне складаецца з дзвюх частак-быліц: "Злая жонка" і "Халімон на каранацыі".

У Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва ёсць рукапіс быліцы "Халімон на каранацыі" нявызначанай асобы з праўкай (1920-я гг.), а таксама рукапіс усяго апавядання нявызначанай асобы (1930-я гг.).

У быліцы "Злая жонка" расказваецца пра тое, як свавольная жонка спачатку пасварыла мужа з яго братам, а потым праз яе нядбальства загінула іх уласнае дзіця. Аўтар асуджае п'янства і распусту, амаральныя паводзіны, якія даводзяць да бяды.

У быліцы "Халімон на каранацыі" расказваецца як вясковы старшына Халімон Забалотны ездзіў у Маскву на каранацыю імператара Аляксандра II. Герой твора па-свойму асэнсоўвае падзеі, праз яго разважанні аўтар як бы падводзіць чытача да думкі, што "бацькоўскі клопат" цара пра сваіх падданых няшчыры, вернападданніцкія настроі народа нетрывалыя. Твор быў забаронены для публікацыі 


хиты: 313
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь