пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

35. Літаратурная трансфармацыя фальклорнага сюжэта ў паэме-баладзе В.Дуніна-Марцінкевіча “Травіца брат-сястрыца”.

У 1857 г. В. Дуніным-Марцінкевічам напісаны беларуская балада "Травіца брат-сястрыца", дзе аўтар чарговы раз выкарыстаў фальклорны сюжэт.  Балада  «Травіца  брат-сястрыца»  сведчыць  пра  ста-лае  імкненне  паэта  да  распрацоўкі  нацыянальных  фальклорных 
сюжэтаў: «Арыентацыя на лепшыя фальклорныя ўзоры была пацвярджэннем сувязей пісьменніка з духоўным і мастацкім вопытам народа. Абапіраючыся на вусную народную тзорчасць, ён тым самым абапіраўся на трывалую жыццёвую аснову, на тую жыццядайную глебу, з якой прабіваліся першыя парасткі яшчэ не ўздужэлай новай  беларускай  літаратуры.  Яго  прыклад  натхняў  на  новыя эстэтычныя парыванні і пошукі тых, хто прыйшоў у літаратуру некалькі пазней» .На новыя пошукі ішоў сам Дунін-Марцінкевіч. У «Травіцы брат-сястрыцы» фальклорную першааснову балады паэт напоўніў сацыяльным  гучаннем:  па  віне  злога  аканома-звадыяша  Батога  гінуць Алёнка і Мірон — дзеці сялянкі Усцінні. Прыгадаем, чэшскі паэт XIX ст. К.-Я. Эрбен дадзены матыў народнай легенды (з'яўленне кветак на магіле закаханых) трансфармаваў у абагульнены вобраз Чэхіі:
Родина-мать, о твоей дивной силеповествуют наши преданья? Собрал я их на древней могиле кому в назиданье? На  думку  даследчыка  беларускай  балады  I.  Штэйнера, «Травіца брат-сястрыца» ўяўляе сабой не чысты ўзор баладнага жанру, а «своеасаблівы гібрыдны сплаў балады, ідыліі і вершаванай гутаркі» 


хиты: 1352
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь