пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

31.Жыццё і творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Вызначальныя рысы светапогляду. В. Дунін-Марцінкевіч як актор і рэжысёр-пастаноўшчык спектакляў у Мінску. Пераклад паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Даследаванні творчасці Дуніна-Марцінкевіча.

Вінцэ́нт-Яку́б Ду́нін-Марцінке́віч  — беларускі драматургпаэт,тэатральны крытык, заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра.

Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (цяпер Бабруйскі раён) у сярэднезаможнай шляхецкай сям'і. Скончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце (Па другіх звестках — у Віленскам універсітэте) на медыцынскім факультэце, які з-за адсутнасці матэрыяльных сродкаў не закончыў. З 1827 года служыў у Мінскай епархіяльнай кансісторыі, Мінскай крымінальнай палаце. У1840 годзе пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля мястэчка Івянец. Тут разгарнулася яго культурна-асветная, літаратурная і тэатральная дзейнасць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцця. Падчас паўстання 1863 — 64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі.

Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта, першыя з якіх не захаваліся. У 1846 годзе ў Вільнінадрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыццёўлена ў Мінску ў 1852 годзе). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесцяў і апавяданняў — «Вечарніцы» і «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума» (напісана ў 1857 годзе). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям'я» і «Славяне ў ХІХ ст.» (1856). У 1859 годзе пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатр, які ладзіў спектаклі ў Люцынцы, а таксама ў Мінску, Бабруйску і іншых месцах. У 1860-я —1870-я гады напісаў камедыі «Пінская шляхта» і «Залёты». Значная частка яго твораў, у тым ліку камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўтара.

Распрацаваў у беларускай літаратуры новыя жанры: вершаваная аповесць і апавяданне. Таксама лічыцца пачынальнікам беларускай нацыянальнай драматургіі.

Пачаўшы пісаць, ён сутыкнуўся з тымі самымі цяжкасцямі, што і ўсе літаратары гэтага перыяду — адсутнасцю ўнармаванай беларускай мовы (не было слоўнікаў і граматык). Нягледзячы на гэта, ён здолеў выйсці за вузкія дыялектныя межы і зарыентаваўся на агульнанародныя моўныя сродкі (пачаў ужываць формы словаў, якія былі вядомыя ва ўсёй Беларусі).

У другой палове 1850-х гг. В. Дунін-Марцінкевіч пераклаў з польскай мовы на беларускую паэму польскага паэта беларускага паходжання Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш" - эпапею, у якой намалявана шырокая карціна жыцця Беларусі пачатку XIX ст. Гэта быў першы ў свеце пераклад славутага твора на іншую славянскую мову. Яго меркавалася выдаць у Вільні ў 1859 г., два першыя раздзелы (быліцы) з дванаццаці ўжо былі набраны і нават збрашураваны, але ў апошні момант (фармальна з-за таго, што тэкст быў пададзены лацінскім шрыфтам) цэнзура не дазволіла выхад, і амаль увесь тыраж знішчылі. В. Дунін-Марцінкевіч, спрабуючы ўратаваць выданне перакладу "Пана Тадэвуша", так абмаляваў сітуацыю ў сваім тлумачэнні ў Галоўны цэнзурны камітэт: "В наших провинциях из ста крестьян, наверно, можно найти 10, которые хорошо читают по-польски, когда, напротив, из тысячи насилу сыщется один знающий русский язык. То напечатав какое-либо белорусское сочинение русскими буквами, смело можно запереть оные в сундук, ибо... высший класс общества... не возьмет и в руки простонародной книги, а крестьяне хотя бы и желали читать повести и рассказы... не зная русских букв не в состоянии удовлетворить своего желания". (На той час беларуская мова ў афіцыйным ужытку не выкарыстоўвалася ўжо паўтара стагоддзя і старажытная традыцыя кірылічнага пісьменства, як і кнігадрукавання, была перарваная, а ў нешматлікіх публікацыях, дзе ўжывалася беларуская мова, як правіла, выкарыстоўваўся лацінскі алфавіт.) Аднак цэнзары з Санкт-Пецярбурга засталіся няўмольнымі. І толькі ў 1907 г. у пецярбургскім выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца" на падставе захаваўшыхся матэрыялаў (вядомы 4 ацалелыя экзэмпляры) гэты пераклад Дуніна-Марцінкевіча быў выдадзены.


хиты: 328
рейтинг:-1
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь