пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

27.Жыццё і творчасць Аляксандра Ходзькі. Ідэйны змест і мастацкія асаблівасці балады “Маліны”.

Аляксандр ХОДЗЬКА — паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец.. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, скончыў са ступенню кандыдата філасофіі Віленскі ўніверсітэт , вучэбнае аддзяленне жывых моў пры Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у Пецярбургу. За ўдзел у таварыстве філарэтаў арыштаваны . У час вучобы ў Пецярбургу  зблізіўся з А. МіцкевічамА. ПушкінымВ. Жукоўскім. 3 1831 г. знаходзіўся на дыпламатычнай службе ў Персіі, з 1842 г. — у Парыжы, прафесар славянскіх літаратур.

Папулярызаваў славянскія мовы, фальклор, перакладаў са славянскіх на ўсходнія мовы. Запісваў успаміны А. Міцкевіча і памагаў яму выдаць.А.Ходзька першым апісаў эпас пра Гёраглы, вершы туркменскіх паэтаў Махтумкулі, Кеміне, фальклор туркменаў і інш. Выдаў зборнік «Паэзія» (1829), у які акрамя балад, заснаваных на беларускім і літоўскім фальклоры, увайшлі пераклады навагрэчаскіх (пераважна клефтаў) і марлацкіх песень; збор паданняў і песень народаў паўночнай Персіі (1842), «Персідскую граматыку» (1852). Напісаў даследаванне па курдскай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш.

Яго балада «Маліны», у аснову якой ён паклаў пашыраны ў Беларусі песенны сюжэт пра тое, як старэйшая сястра з рэўнасці забівае малодшую, якая потым прарастае вярбой - выразаная з яе галінкі дудка сама расказвае пра ўчыненае злачынства. Сюжэт балады «Маліны» выкарыстаў у сваім драматычным творы «Баладына» Юльюш Славацкі. 


хиты: 353
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь