пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

25. Жыццё і творчасць Ф. Савіча. “Успаміны” як твор мемуарнай літаратуры.

Нарадзіўся Франц Савіч у 1815 годзе ў в.Вяляцічы Пінскага павета. Бацька яго быў уніяцкім святаром, але хутка памёр і заставіў свайго сына і жонку без сродкаў на існаванне. Пасля Савіч успамінаў, што калі б не наглядчык Пінскага павятовага вучылішча Францішак Махцінскі, то выжыць яму б не было шансаў. Францішак Махцінскі стаў яму другім бацькам і здолеў перадаць свайму таленавітаму і любімаму вучню сваё ўяўленне пра жыццё, пра чалавека, пра радзіму. 

Нягледзячы на тое, што Ф. Савіч знаходзіўся пад магутным уплывам польскай ідэалогіі, польская мова не стала яго адзінаю моваю. Узгадаваны беларускаю вёскаю, ён шырока выкарыстоўваў ейную мову. Пра гэта, перадусім, сведчыць прыватны ліст Ф. Савіча да слуцкага лекара Фелікса Шаламіцкага ад 9 лютага 1837 г., сведчаць шматлікія беларусізмы ў яго польскамоўных “Успамінах”.“Успаміны” – своеасаблівы жыццяпіс пакутаў, жыццяпіс свайго часу.


хиты: 161
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь