пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

24. Жыццё і творчасць Ю. Ігната Крашэўскага. Ідэйна-мастацкі змест, вобразная сістэма аповесці “Маці каралёў”. Дакументальная аснова твора. Юзаф Ігнацы (Іосіф Ігнат) КРАШЭУСКІ- беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і

фалькларыст. Пісаў па-польску, лічыцца адным з найвялікшых польскіх пісьменнікаў. Пачынальнік польскай рэалістычнай прозы. 

Юзэф Крашэўскі напісаў больш за 600 тамоў твораў: 223 раманы і аповесці, навуковыя працы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, літаратуразнаўстве, філасофіі і інш.Юзафа Крашэўскага называюць «польскім Дзюма». Яго гістарычныя аповесці грунтуюцца на дакументальнай аснове, у іх выкарыстаныя факты з жыцця. Ю. Крашэўскі добра ведаў гісторыю Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, быў знаёмы з летапісамі, хронікамі, паданнямі, у час сваіх падарожжаў наведваў мясціны, дзе разгортваліся падзеі ягоных твораў. Польскі пісьменнік Стэфан Жэромскі пісаў, што Крашэўскі меў здольнасць «з археалагічнай дакладнасцю маляваць жыццё дзядоў нашых». Разам з тым, як заўважае беларускі літаратуразнаўца Міхась Кенька, ён не заўсёды пільнаваўся гістарычнай праўды, часам залішне давяраўся храністам, якія былі іншы раз суб'ектыўныя ў апісанні і ацэньванні падзей, трапляў пад уплыў польскай гістарыяграфіі, выказваў сімпатыі да адных гістарычных асоб і непрыхільнасць да другіх.

У аповесці "Маці каралёў" разгортваюцца падзеі, звязаныя з жыццём апошняй жонкі польскага караля Ягайлы — Соф'і. Дзеянне твора абымае час ад 1421 г., калі Соф'і было 16 гадоў, і да 1434 г., калі яе старэйшы сын быў абраны польскім каралём. Крашэўскі згадвае ў аповесці пра тое, што паходзіла Соф'я з роду беларускіх князёў Гальшанскіх. 


хиты: 203
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь