пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

23.Жыццё і творчасць Т. Лада-Заблоцкага. Ідэйна-мастацкія адметнасці зборніка “Вершаваныя творы”.

Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі  — паэт і перакладчык.Нарадзіўся ў сям’і польскага шляхціча па імені Ваўжынец.Схільнасьць да вершатворчасьці выявілася ў Тадэвуша ў дзесяцігадовым узросьце, калі ён быў яшчэ ў першым клясе гімназіі. 

“Вершаваныя творы другога перыяду” ахопліваюць 1834–1836 гг., як пазначана на тытульным лісце гэтага раздзела зборніка, і напісаны ў Віцебску. Верагодна, гэта астрожная паэзія, хоць вершы гэтага часу, што друкаваліся ў “Rubonie”, сведчаць, што паэт жыў у сваіх сяброў у розных мясцінах Беларусі.

У кожным з шаснаццаці твораў гэтае часткі зборніка прысутнічае матыў непазбежнае ростані, несправядлівага пакарання, злога лёсу. Лірычны герой Т. Лады-Заблоцкага развітваецца з родным краем, сябрамі, знаёмымі. Найбольш ярка такія пачуцці выяўляюцца ў паэме “Ваколіцы Віцебска”. Па сутнасці, гэта па-філасофску заглыбленыя ўспаміны-развагі пра гісторыю і пра былую веліч Бацькаўшчыны:

Тваёй даўніной, Беларусь, зноў я мрою…

Дзе ж сёння твае палкаводцы-героі,

Што колісь на бітвы выстройвалі роты?

Дзе славы тваёй песняры – вайдэлоты,

Што спеўнаю лютняй шматструннай сваёю

Шляхетныя сэрцы ўздымалі да бою?..

Цяпер жа героі твае ўсе забыты,

Дый лютні тых бардаў папробуй знайдзі ты…

                                   (Пераклад К. Гадыцкага)

Аўтар падае свой уласны лёс на фоне забытае ўсімі гісторыі краю, а ваколіцы Віцебска становяцца тым сімвалам, які лучыць мінулае краю з яе сённяшнім днём, дзіцячыя гады паэта з яго будучыняй. Нягледзячы на тое, што паэма пісалася ў маркотныя хвіліны перад выездам, Т. Лада-Заблоцкі верыць у лепшае і мае надзею вярнуцца, хоць і не зусім звычайным чынам:

А ўсё-ткі дух мой паклічуць нябёсы –

Ён вернецца зноўку на бераг Лучосы.

Гэта асабліва падкрэслена ў зробленых у 1844 г. прыпісах да паэмы: з’явілася надзея адведаць Радзіму. Паэт цешыцца, што дачакаўся канца цёмнае ночы, і верыць, што Беларусь адродзіцца:

Цяпер, калі канчаткова пераглядваю рукапіс гэтае паэмы (за Каўказам, у Тыфлісе, у 1844 годзе) далятаюць да мяне годныя найвялікшага шанавання і павагі імёны паноў Казіміра Буйніцкага, графа Міхала Борха, Аляксандра Грот-Спасоўскага, Радзіслава (Гаўдэнтыя) Шапялевіча, Яна Баршчэўскага, Ігната Храпавіцкага ды шматлікіх іншых, якія так клапатліва бяруцца сёння на Белай Русі за справу краёвага пісьменніцтва. Дзякуй вам, адукаваныя мужы, што пры вашым пасрэдніцтве завітаў і да нас дух часу, што наша Беларусь пасля шматгадовага летаргічнага сну нарэшце прачнулася і пачынае новы перыяд разумовага жыцця .

Трэці раздзел зборніка, прысвечаны сябрам і таварышам па зброі, складаюць вершы, напісаныя ў 1837–1842 гг. на Каўказе. Краявіды старажтных гор, абставіны жаўнерскага жыцця – усё гэта ўзбагачае тэматыку вершаў Т. Лады-Заблоцкага. Вада горных рэчак, як магніт, прыцягвае да сябе позірк паэта. Але іхняя імклівая плынь не мае здольнасцяў гаіць раны душы так, як гэта рабілі рэчкі на Радзіме. 


хиты: 339
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь