пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

22.Жыццё і творчасць І. Цытовіча. Змест артыкула “Два словы пра мову і пісьменства Белай Русі”.

Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. 3 1835 настаўнік моў у Віцебскім і Полацкім духоўных вучылішчах, з 1844- у дваранскім вучылішчы і гімназіі, наглядчык павятовага вучылішча ў Панявежы (зараз Літва). У 1843 надрукаваў у пецярбургскім часопіс «Маяк» артыкул «Словы два пра мову і пісьменнасць Белай Русі», дзе ставіў пытанне пра неабходнасць развіцця беларускай літаратуры, апублікаваў у якасці прыкладу «гнуткасці і паслухмянасці» беларускай мовы верш «Чалом, чалом, ацец, татулька!...». У нарысе «Адзін дзень у Беларусі» (1845) даводзіў старажытнасць беларускай мовы, яe каштоўнасць для навукі, заклікаў да вывучэння гісторыі і фальклору Беларусі.  

У рускім часопісе “Маяк” у 1843 г. І. Цытовіч у артыкуле “Два словы пра мову і пісьменнасць Белай Русі”  ўпершыню адкрыта паставіў пытанне пра неабходнасць развіцця “штучнай”  беларускай літаратуры.

У 1843 г. у часопісе „Маяк” нехта Цытовіч, магчыма выкладчык Полацкага духоўнага вучылішча Іосіф Парфір’евіч Цытовіч, змяшчае артыкул „Слова два о языке и грамотности Белой Руси”. Аўтар называе сябе „белоруссцем”, а беларускую мову акрэслівае як „незапамятное наречие кривичей”. Пры гэтым Цытовіч згадвае пра яе слаўнае мінулае: „Теперь забыт Статут Литовский, а было время, когда язык его государственный имел даже свою грамматику. Доктор Скорина, Кирилл Ерусалимский и прочие известны только между филологами, хотя язык их существует. Значительная часть народа русского еще долго говорить будет по-белорусски”36. Цытовіч сцвярджаў, што беларускай мове ўласцівая „первобытная простота языка „русьского”, а вывучэнне яе „может послужить к обогащению и украшению родного русского языка”. Тут аўтар выглядае як тыповы заходнерус. Аднак самым важным момантам у артыкуле Цытовіча, на нашу думку, з’яўляецца яго заклік да стварэння пісьменнасці на беларускай мове: „Конечно, много можно написать на сем наречии. Но для кого? Но для чего? Дух грамотности заметно проникает в самые крайние классы бедных белоруссцев, хотя собственно для них у нас ничего не пишется. Почему знать, нельзя ли вызвать и из них мужичков грамотеев? На вопрос мой им, почему бы в свободное время не взять книгу и не прочесть, один молодой грамотный парень отвечал так: «Яно й штоб и чаму (...) вот ци у пана на чирядзе, ци дома об святках и возьмишь книгу, прочитаишь, да што ж — не па-наськаму (...) виш ты. Брав я у бацки Базылига книшку, — здаетца, читаиць йон — усё разбирешь, зачнешь сам — ничога ни зразумеишь» (у заўвагах да артыкула гэтыя словы маладога селяніна перакладзены на расійскую мову і да перакладу дададзены надзвычай цікавы каментар: „А надобно знать, что этот отец Василий, читая им воскресные поучения, перелагает их на язык народный” — С. Т.). Не сыщется ли перо ловкое, перо трудолюбивое, которое посвятит себя на пользу миллионов этих, так сказать, меньших братий великой семьи нашей, не проложит ли им путь к дальнейшему образованию средствами самыми близкими, сообразными их силам, вкусу и обычаю”37. Менавіта турбота пра асвету сялян-беларусцаў і падштурхнула Цытовіча напісаць гэты ліст у часопіс: „Вот почему я как белорусец обратился к „Маяку”. (...) Народность наша больше, чем когда-нибудь, нуждается в учителе, при своих знаниях бессознательных — в руководителе, указывающем путь и цель всеобщего стремления. И мы в свою очередь, если не пополним собою народности общерусской, то по крайней мере составим с нею, и в короткое время, одно нераздельное целое!”38 У апошнім сказе адчуваецца прыхаванае папярэджанне, што калі не вучыць беларусцаў на іх мове, дык яны могуць і не скласці непадзельнае цэлае з агульнарускай народнасцю, г.зн. — могуць спаланізавацца.


хиты: 210
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь