пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

17.Жыццёвы і творчы шлях А.Э. Адынца. Ідэйны змест і мастацкія асаблівасці вершаў, напісаных у гонар вядомых літаратараў і вучоных (“Песня філарэтаў”, “Надпіс на надмагільным помніку Яну Чачоту ў Ротніцы”, “На камені ў Крашыне” і інш.). Выкарыстанне беларускай міфалогіі ў творах (“Сон Алесі”, “Русалкі”, “Хохлік” і інш.).

Антон Эдвард Адынец -беларускі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. Пісаў на польскай мове. Ва ўніверсітэце стаў сябрам таварыства філарэтаў, якому прысвяціў «Песню філарэтаў» (пазней Ф. Багушэвіч зрабіў пераробку гэтага твора пад назваю «Песня»). Сябраваў з А. МіцкевічамЯ. ЧачотамТ. ЗанамІ. ДамейкамІ. ХодзькамІ. Лялевелем. Пабачыўшы паэтычныя здольнасці Адынца, Чачот узяў яго пад сваю апеку, за гэта сябры празвалі Чачота Ментарам, а Адынца — Тэлемакам (паводле грэчаскай міфалогііМентар быў выхавальнікам Тэлемака).

У рамантычнай паэме А.Э. Адынца “Сон Алесі” мроя дзяўчыны, як і значная частка літаратурных сноў наогул, мае прагнастычную, прароцкую афарбоўку, але насамрэч з’яўляецца відавочным выяўленнем жадання дзяўчыны. Аўру прароцтва, як і ў выпадку сну Гедыміна, надае яму прысутнасць прафесійнага тлумачальніка – вядзьмаркі, якая разглядае мару дзяўчыны пра каханага як перспектыву шлюбу. Праз неспакой, збянтэжанасць Алесі, ваганні яе перад аповедам сну, аўтар вельмі ўдала паказвае, наколькі важны сон для яе, бо сама дзяўчына здагадваецца, што выдасць сябе, свае таемныя думкі, жаданні і пачуцці праз пераказ сну, таму яна ўдае раўнадушша.

Сімволіка сну вельмі празрыстая: вобразы дзяўчыны і яе каханага замяняюцца вобразам галубінай пары. “Голуб – улюбёны вобраз у песеннай творчасці, сімвал вернасці ў каханні, пяшчотных дачыненняў у сям’і. “Як галубкі” – азначае суладна, палюбоўна” . Вобраз гняздзечка, безумоўна, трэба звязваць з стварэннем сям’і, домам. Маладыя таполі, кветкі (рамантычны пейзаж) падкрэсліваюць узрост дзяўчыны, пару яе “цвіцення”, росквіту яе хараства. Відавочна, што дзяўчына сама здагадваецца пра значэнне свайго сну, але яе турбуюць паводзіны голуба (каханага), які па незразумелай прычыне пакідае галубку (каханую), а потым вяртаецца. Алеся спрабуе ўтаіць ад варажбіткі, хто быў з ёю ў сне, прыкідваецца, што не памятае, але ўсё ж паддаецца і збянтэжана прызнаецца, што гэта быў мужчына. А.Э. Адынец перадае сарамлівасць дзяўчыны, яе імкненне кахаць і быць каханай.    


хиты: 339
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь