пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

16. Ананімная літаратура 20-х-30-х гг. ХІХ ст. (“Скажы, вяльможны пане…”, “Віншаванне бондара Савасцея”, “Імяніннае віншаванне”, “Вось які цяпер люд стаў”).

У беларускай літаратуры першай паловы 19 стагоддзя пераважаў «ананімна-фальклорны» варыянт літаратуры. Яму характерна арыентацыя на вусную народную творчасць, на слоўна-выяўленчыя сродкі, якімі карысталіся аўтары ананімных песняў і вершаваных апавяданняў, лепшых у свеце казак і быліц. Ананімная літаратура дэмакратычная па свайму зместу, празрыстая па стылю: арыентацыя на падрабязнае адлюстраванне падзей, нескладаныя сюжэты, на пераказ побытавах гісторый, уключэнне ў апавяданне элементаў парадзіравання, іроніі, апрашчэнне ўсяго, што трапляе пад увагу стваральнікаў мастацкіх палотнаў. З ананімных твораў відаць, што беларускі народ мог радасна смяяцца ў безвыходных сітуацыях, быў знаходлівы і смелы.

Скажы, Вяльможны Пане 

Гэты  верш  упершыню  быў  надрукаваны  пад  тытулам  “Песня  на  беларускай 

гаворцы”  ў  альманаху  “Bojan”  (Вільня,  1838).  У  беларускім  літаратуразнаўстве 
аўтарства  твора  прыпісваецца  Ігнату  Легатовічу  (1796−1867),  вядомаму  тагачаснаму 
сатырыку, што, аднак, не пацвярджаецца навейшымі даследаваннямі.

 − Скажы, Вяльможны Пане, 
Што ў нашым будзе стане? 
Бо мне нешта казалі, 
Што вы няслушна давалі 
У марцы подушнэго? 
− А табе, хлопе, цо до тэго? 
− Праўда, што вы панамі 
Пакуль жывіцё над намі… 
Але што з таго будзе, 
Калі станем на Судзе? 
Не скажаш, Пане, тэго: 
“Цо тобе, хлопе, до тэго?...” 


Вясна гола перапала 
У сярэдзіне ХІХ ст. верш быў вядомы на Віцебшчыне. Яго выкарыстаў ў сваім 
драматычным абразку “Адвячорак” Геранім Марцінкевіч. У нашым літаратуразнаўстве 
няма аніякіх гіпотэз адносна аўтарства, часу і месца напісання гэтага твора.  
Віншаванне бондара Савасцея 
Твор  напісаны  напачатку  30-х  гг.  ХІХ ст.  як  водгук  на  Лістападаўскае  (1831) 
паўстанне. Асноўная частка верша вытрымана ў форме гутаркі, а заканчэнне падаецца 
як народнае імяніннае віншаванне. Упершыню апублікаваны ў газеце “Иллюстрация” 


хиты: 2262
рейтинг:+1
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь