пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

12.Публіцыстыка і навуковыя працы Я. Чачота (“Пра будучае прызначэнне таварыства філаматаў, пра варыянты яго сённяшняй будовы, пра тое, наколькі адпавядаюць яны нашым мэтам”, “Думкі для ніжэйшага класа”, “Думкі, якія павінен пашыраць вышэйшы клас”, “Зычлівая заўвага для этымолагаў”, “Крывіцкія прыказкі і прымаўкі”).

Ян Чачот таксама выявіў сябе ў якасьці публіцыста і глыбокага мясьляра. У архіве філяматаў захаваўся тэкст ягонае прамовы на паседжаньні таварыства 7 траўня 1821 году «Пра будучае прызначэньне Таварыства філяматаў, пра варыянты яго сёньняшняй будовы, пра тое, наколькі адпавядаюць яны нашым мэтам», а таксама артыкулы «Думкі для ніжэйшай клясы» і «Думкі, якія павінна пашыраць вышэйшая кляса». У гэтых працах аўтар разважаў над тым, як пашырыць гуманістычныя ідэі філяматаў у асяродзьдзі суайчыньнікаў, а таксама ў ідэалістычна-рамантычным духу фармуляваў стрыжнёвыя паняцьці філямацкага гуманізму: што такое шчасьце, хто такі сапраўдны грамадзянін, дзеля чаго мусіць існаваць рэлігія, якую шкоду грамадзтву нясуць маральная распушчанасьць, празьмернасьць і раскоша, якую карысьць даюць ашчаднасьць, працавітасьць, якім чынам можна пашырыць асьвету ў родным краі, якія навукі найбольш патрэбныя гэтаму краю і якія існуюць шляхі паляпшэньня хатняга выхаваньня


хиты: 386
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь