пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

11.Ідэйны змест, мастацкія асаблівасці баладаў Я. Чачота “Наваградскі замак”, “Калдычэўскі шчупак”, “Радзівіл, альбо Заснаванне Вільні”, “Мышанка”, “Свіцязь”.

Поспех і вядомасць маладому яшчэ паэту Яну Чачоту прынеслі ра-
мантычныя балады – «Бекеш», «Навагрудскі замак», «Радзівіл, альбо зас-
наванне Вільні», «Мышанка», «Свіцязь» і інш. У іх упершыню былі вы-
карыстаны народныя паданні, беларускія па паходжанню. Напрыклад, у
баладзе «Навагрудскі замак» паэт акцэнтуе ўвагу на пэўных гістарычных
падзеях: «Было гэта ў горадзе слаўным Міндоўга», «Калі яшчэ дзесь пры
Казіміры Яне  прыйшоў сюды Карл найшалёны і ўзяўся паіць дол кры-
вёю, паганец, знішчаючы нашы плямёны, а цар той з усходу ліў кроў гэ-
таксама,  пакуль ён  з Чарнецкім  не стрэўся,  о колькі  тут гора,  дзе сён-
няшні замак і далей, – наш люд нацярпеўся!» І тут жа выкарыстоўвае па-
данне пра каханне мясцовага князя да шведкі, якое прывяло да здрады і
здачы замка непрыяцелю. Цікава, як патрыятычна Я. Чачот вызначыў па-
ходжанне здрадніка: «відаць не ліцвін, не з палякаў...».
Пад уплывам спрэчак аб гістарызме з’явіўся цыкл твораў аб міну-
лым роднага краю. Абапіраючыся на «Хроніку польскую, літоўскую, жа-
мойцкую і  ўсяе Русі»  Стрыйкоўскага і  працу Нарбута, Ян Чачот давёў
вершаваную гісторыю беларуска-літоўскіх зямель да 1434 года. Характа-
рыстыкі літоўскіх князёў уражваюць сваёй трапнасцю. У прыватнасці, аб
Міндоўгу: «Быў ён кароль, ліцвінскі, меў калісці сілу. Ды абманам жыў.
Абман той звёў яго ў магілу»; аб Войшалку: «Адзецца можа ў скуру авечкі
й воўк, як трэба. Хадзіў у ёй і Войшалк, калі быў служкай Неба»; аб Яў-
нуту Гедымінавічу: «Меў ён розум: не ірваўся за сваё да бою. Не заліў, як
Свідрыгайла, ён Літву крывёю» .


хиты: 301
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь