пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

13.Змест зборніка Я. Чачота “Сялянскія песні з-пад Нёмана і Дзвіны” (1846). Асноўныя ідэі, выказаныя ў прадмове да зборніка.

Ян Чачот (1796–1847) пачаў сваю літаратурна-фалькла­рыстычную дзейнасць яшчэ ў філамацкія часы, калі ў яго творчай працы з’явілася арыентацыя на беларускую народную песню, на беларускае слова. Растлумачыць гэта можна тым, што сябра А. Міцкевіча паходзіў з найбяднейшае шляхты, роднаю моваю якое была беларуская. Пра гэта сведчыць і прыпіс да песні “Панічыку, наш кароліку”, змешчанай у “Вясковых песенках з-над Нёмана і Дзвіны”:

Гэтую песню я вывучыў ад жней у 1806 ці 1807 годзе ў Баранавічах, у Мышанскай парафіі, Наваградскім павеце, будучы яшчэ хлапчуком, і да гэтага часу захаваў яе разам з мелодыяй у памяці.Вусная народная творчасць беларускага народа становіцца яго ўлюбёным захапленнем.

Паэт абгрунтаваў сваю задуму пісаць творы паводле народных песняў. Па-першае, гэта імкненне, “каб прыемныя мелодыі народных песняў сталі сваімі дзеля вышэйшага класа", г. зн. што ён, адзін з нешматлікіх абазнаных у гэтай справе, робіць тое, чаго не могуць іншыя: з дапамогаю народнае песні збліжае сялян і шляхту. Ён за тое, каб яго творы прыйшлі “ў пакоі”, а таксама, каб вярнуліся пад страху, апрацаваныя ды на іншай мове. Па-другое, прыцягнуць увагу да вясковых песняў, абудзіць ахвоту да іх збірання – зноў жа з тою мэтаю. Па-трэцяе, усё гэта, на ягоную думку, будзе пабуджаць пана да палягчэння быту сялянаў.

Дзесяцігадовая ссылка не перамяніла асветніцкіх поглядаў Я. Чачота, не перамяніла і яго дэмакратызму. Атрымаўшы дазвол пасяліцца ў Лепелі, Я. Чачот, нягледзячы на клапатлівую службу сакратара ў дырэкцыі Бярэзінскага канала, пачынае займацца тым, да чаго ўсё жыццё цягнулася яго душа: за год-два ім быў падрыхтаваны (пра гэта сведчыць прадмова, напісаная ў 1834 г.) першы томік “Вясковых песняў з-над Нёмана”. Верагодна, дзеля перакладу паэт выкарыстаў фальклорныя запісы, зробленыя ў ваколіцах Беліцы і вёскі Стокі. Іх дасылала яго малодшая сястра Тэкля. 

Першы томік “Вясковых песняў з-над Нёмана” ўбачыў свет у 1837 г. у віленскай друкарні Завадскіх і меў, пэўна ж, поспех. Гэта заахвоціла Я. Чачота да працы. Ён просіць сваіх знаёмых дасылаць яму вясковыя песні. Па падліках Л. Малаш, толькі наддзвінскіх песняў было ў Я. Чачота 557. Ён крапатліва працуе над імі і, урэшце, у 1839 ды 1840 гг. выдае яшчэ два зборнікі. Параўнанне народных песняў двух рэгіёнаў дало мажлівасць паэту-перакладчыку зрабіць важную выснову: калі ў прадмове да першага томіка ён пісаў, што “на адлегласці колькі міль, нават паўмілі зусім розныя спяваюцца песні”, дык у прадмове да трэцяга, што нават у далёка адлеглых паміж сабою вёсках яны вельмі падобныя, з невялікімі часам адхіленнямі ў словах. Нёман і Беліца ад Дзвіны і Бярэзіны і лепельскіх аколіц няблізкія, а песні іх усё ж падобныя; гэтакія ж песні і над Віліяй у Завілейскім павеце. Хто іх папераносіў? Не друк і творы, а памяць, сэрца і вусны братніх плямёнаx.

Шчыраю любоўю да простага чалавека, надзеяю, што прамень святла загляне ў цёмную хату, прасякнуты верш-прысвячэнне Я. Чачота “Любым сялянам з-над Нёмана і Дзвіны”, змешчаны ў трэцім томіку “Вясковых песняў”:

Калі ж вы чытаць ужо будзеце, брацця?

Вы ўведалі б з Божае ласкі,

Што вам неслі шчыра мы гэта багацце –

Ніў вашых калоссе і краскі.

Я з сэрцам удзячным дар шчодры во гэты

Кладу перад вамі мрою:

Калі і да вас блісне промень асветы,

Вы возьмеце дар мой з сабою.

А сёння хай знаюць вяльможныя людзі,

Хто працай узнёс іх у свеце.

Уклаў Бог адны нам пачуцці у грудзі,

Мы ўсе – адной мацеры дзецi.

                                 (Пераклад К. Цвіркі)

Варта адзначыць, што ўжо ў прадмове да першага томіка Я. Чачот абяцае, “Калі збор песняў павялічыцца”, выдаць іх разам з тэкстам арыгіналу. На справе гэта стала магчымым толькі ў 1844 г. у чацвёртым томіку “Вясковых песняў”. У гэты час хворы паэт атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму: да снежня 1844 г. жыве і працуе ў Шчорсах бібліятэкарам графа Адама Храптовіча. Дык дзеля чацвёртага томіка выкарыстаны песні Наваградчыны. Праўда, падаючы арыгіналы беларускіх песняў, Я. Чачот захоўвае наступную прапорцыю: 10 наднёманскіх і столькі ж наддзвінскіх.

Вось якое жаданне выказвае сам аўтар у прадмове да “Сялянскіх песень з-

над Нёмана і Дзвіны” (1844): “Ці не перанесліся б яны як-небудзь да вё-
сак? Ці не дайшлі б да сэрцаў дабрачынных паноў і ці не звярнулі б больш
чулую ўвагу на сялян, а разам з тым ці не прычыніліся б да паляпшэння
нораваў гэтых працавітых суайчыннікаў?” 


хиты: 165
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь