пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

9. Жыццё і творчасць Яна Чачота. Рамантычны характар ранняй творчасці. Адметнасць твораў, напісаных па-беларуску (“Як то добра, калі мужык…”, “Быў я колісь кавалём”, “Плакала бяроза ды гаварыла”, “Нашто нам дым выядае вочкі?”, “Да мілых мужычкоў” і інш.). Дыдыктызм вершаў Я. Чачота.

Творчы шлях Яна Чачотадаволі складаны. У час навучання ў Віленскім універсітэце ўступіў у тайнае студэнцкае таварыства філаматаў, дзе з'яўляўся кіраўніком літаратурнага аддзела. Ў 1833 годзе, пачаў займацца збіраннем фальклорных матэрыялаў, якія былі выдадзены ў шасці фальклорных зборніках "Сялянскія песенькі". Першыя беларускія творы Яна Чачота непасрэдна звязаны з дзейнасцю студэнцкага таварыства філаматаў і па форме нагадваюць імянныя вітанні. Яны былі прысвечаны сябрам і складзены па ўзоры беларускіх народных песень і іх вобразна-выяўленчых сродкаў. Вялікай папулярнасцю сярод філаматаў карысталіся песні "Што старыя за вар'яты", "Прэч, прэч, сум, нудоты", напісаныя па матывах папулярных у тыя часы народных песень і, як правіла, сцвярджаючыя вольналюбівыя настроі моладзі. Фалькларыстычныя мастацкія прынцыпы аказалі вялікі ўплыў і на польскамоўныя балады Я. Чачота "Наваградскі замак", "Свіцязь", "Бекеш", "Узногі", у якіх спалучыліся элементы рамантызму і сентыменталізму. Другі перыяд творчасці Я. Чачота характарызуецца пільнай увагай паэта-фалькларыста да беларускай народнай песеннай творчасці. На працягу прыкладна 10 гадоў ён сабраў і выдаў у Вільні 6 кніг "сялянскіх песенак". Побач з народнымі песнямі ў кнігах змяшчаліся прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, уласныя вершы аўтара. У гэтых творах паэт з павагай пісаў пра беларускую мову і яе носьбітаў - сялян. У беларускіх вершах "Да мілых мужычкоў", "Покуль сонца ўзыдзе", "Плакала бяроза ды гаварыла", "Нашто нам дым выядае вочкі", "Быў я колісь кавалём" паэт адстойваў інтарэсы сялян, імкнуўся прымірыць іх з панамі, выказваўся за маральнае ўдасканальванне чалавека працы. Асноўную прычыну цяжкага жыцця селяніна Я. Чачот бачыў у абыякавых адносінах да яго пана, у нядобрым і злым аканоме. У змаганні за гуманістычныя адносіны да чалавека працы, жаданні палепшыць яго долю, сцвярджэнні ідэі грамадзянскай роўнасці сялян і паноў, у імкненні зацікавіць пануючыя класы жыццём сялянства, а таксама маральна-этычнай змястоўнасцю і эстэтычнай каштоўнасцю народных песень вызначаецца асветніцкая і дэмакратычная значнасць дзейнасці Я. Чачота.

Творчасць Яна Чачота належыць пераходнаму перыяду развіцця бела-
рускай літаратуры ад мастацкіх сістэм Асветніцтва да рамантызму. Пісьмен-
нік шмат зрабіў для нараджэння рамантычнага кірунку ў літаратурным ася-
роддзі паэтаў-філаматаў і засвоіў некаторыя яго рысы, але па сваіх ідэйна-
эстэтычных прыярытэтах заставаўся асветнікам-сентыменталістам.Яго паэзіі сапраўды чужыя рацыяналізм, пафаснасць і маштабнасць вобразаў. Вялікаму дэструктыўнаму свету паэт супрацьпастаўляе шчырасць, прастату, сардэчнасць, якія лічыць раўна-
значнымі страчаным аўтэнтычным чалавечым якасцям. Хаця пісьменнік не
быў адчужаны ад агульнапалітычных праблем і задач грамадства, у сваіх
творах ён не імкнуўся да сур'ёзных гістарычных даследаванняў і абагуль-
ненняў, яго перажыванні і эмоцыі заўсёды індывідуалізаваныя, прыватныя, 
асабістыя


хиты: 232
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь