пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

8. “Пан Тадэвуш” А. Міцкевіча як эпапея шляхецкага жыцця. Асаблівасці стылю і вобразная сістэма паэмы. Прыгодніцкая фабула твора. Урывак на памяць. Літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя А. Міцкевічу.

Да найбольш выдатных твораў Адама Міцкевіча адносіцца паэма-эпапея “Пан Тадэвуш”, якая прасякнута любоўю паэта да роднага краю, асабліва Навагрудчыны, дзе ён нарадзіўся і вырас.

 Славутую паэму “Пан Тадэвуш” Міцкевіч напісаў у Парыжы ў 1822-1823 гг. Гэткім чынам паэт адрэагаваў на спрэчкі і ўзаемныя абвінавачваньні сярод эмігрантаў, якія прыбылі ў Парыж пасьля краху лістападаўскага паўстаньня.

Дзеяньне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 годзе на берагах Нёмана, «на Літве» (у мінулым Вялікім Княстве Літоўскім) перад нашэсьцем Напалеона на Расею. Галоўныя героі паэмы — Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі дзвух узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў. Задума паэмы эвалюцыянавала з ідыліі (узорам для якой была ідылія Гётэ «Герман і Даратэя») у шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі. Паэт увекавечыў крохкія абразы шчасьлівай і спакойнай мінуўшчыны, краіны бестурботнага дзяцінства, сваю “малую” Айчыну, а таксама лёс жыхароў гэтай зямлі на фоне важных гістарычных падзеяў.

Матывы апавядання: 

  • матыў каханьня Тадэвуша й Зосі — матыў, які разьвіваецца з пачатку твора, калі Тадэвуш заўважае маладую дзяўчыну. Потым Тадэвуш зьмяняе Зосю на Талімэну. Пасьля Тадэвуш распавядае свайму дзядзьку пра сваё каханьне да Зосі, а Зося са спачуваньнем адхіляе Тадэвуша. Гэты матыў разьвіваецца на працягу ўсяго твора й цягнецца аж да заручынаў Тадэвуша й Зосі.
  • матыў Стольніка — Стольнік быў вялікім панам з роду Гарэшкаў, пра гэта распавядае Гервазы ў II кнізе. Было ў яго адзінае дзіця — дачка Эва Гарэшка, у якую пасьля закахаўся Яцэк Сапліца. Да заручынаў не дайшло, з-за розьніцы ў маёнткавай маёмасьці і адмоўнага стаўленьні яе бацькі да гэтага шлюбу. Асьцерагаючыся адмовы, Сапліца фармальна не прасіў рукі дачкі, і Гарэшка прыняў сватоў віцебскага кастэляна. Сапліца забіў Стольніка ў замку падчас нападу маскалёў. З гэтага моманту, Гервазы пакляўся сабе адпомсьціць на родзе Сапліцаў.
  • матыў спрэчкі за замак — на працягу твора ідзе спрэчка за замак Гарэшкаў. Тэарэтычна ён належыць Сапліцам, якім ён быў аддадзены падчас кірмашовай канфэдэрацыі. Храбя, Гервазы — Ключнік і блізкая шляхта хочуць арганізаваць напад на Сапліцаў. На гэта іх падбухторвае Ключнік.
  • матыў незалежнасьці — дзеяньне «Пана Тадэвуша» адбываецца ў часы напалеонаўскіх войнаў. Ксёндз Робак агітуе польскую шляхту да паўстаньня й бітвы на баку Напалеона. Яго спробы падрывае Ключнік, які выкарыстоўвае запал шляхты супраць Сапліцаў, вядучы іх да нападу. Аднак, калі зьяўляецца супольны вораг — расейцы, адбываецца пагадненьне ўсіх бакоў і яны сумесна ваююць супраць маскалёў.

Усе матывы ў паэме аб'яднаныя ў адзінае цэлае асобай апавядальніка, галоўным клопатам якога зьяўляецца аднаўленьне незалежнай і дэмакратычнай Польшчы

“Пан Тадэвуш” - народная эпапея, шэдэўр літаратуры і культуры,культавы твор, дэклярацыя глыбокага патрыятызму. На ім выхоўваюцца чарговыя пакаленьні палякаў. Літаратурныя крытыкі лічаць, што паэма дасканала адлюстроўвае нацыянальны характар палякаў, якія поўныя супярэчнасьцяў: ад сварлівасьці і крайняга эгаізму да палымянага, ахвярнага патрыятызму. 


хиты: 299
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь