пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

6.“Дзяды” А. Міцкевіча як рамантычная нацыянальная драма. Сутнасць сцэнаў старажытнага абраду “дзядоў”. Драма пустэльніка Густава. Навізна трактоўкі вобраза галоўнага героя ў ІІІ частцы.

Двухтомнік складае знакамітая паэма Адама Міцкевіча “Дзяды” і яе першы поўны пераклад на беларускую мову, зроблены ў 1994-1998 гадах і прымеркаваны да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча. У І томе зьмяшчаюцца “віленска-ковенскія “Дзяды” (баляда “Здань”, ІІ і ІV часткі), напісаныя ў 1820-1823 гг. і некаторыя сцэны І часткі, апублікаваныя пасьля сьмерці паэта.

Адным з самых значных твораў паэта па праву лічыцца драматычная паэма «Дзяды», у аснове якой — старажытны народны абрад памінання продкаў. У творы рэалістычныя, узятыя з жыцця сцэны пераплятаюцца з фантастычнымі, што з’яўлялася асаблівасцю тагачаснай рамантычнай літаратуры. У паэме намалявана праўдзівая карціна жыцця беларускага народа першай паловы ХIХ стагоддзя. У ёй пададзены многія канкрэтныя падзеі, непасрэдным удзельнікам якіх быў сам аўтар.

IV частка «Дзядоў» — своеасаблівы рэквіем каханню паэта да беларускай шляхцянкі Марылі Верашчакі, якая жыла ў маёнтку Туганавічы (цяперашні Баранавіцкі раён). Даведаўшыся, што яго каханая нечакана выйшла замуж за графа Ваўжынца Путкамера з недалёкага ад Туганавічаў маёнтка, малады Адам Міцкевіч быў проста ашаломлены, ён даходзіў да мяжы вар’яцтва. Гэты стан сваёй душы паэт здолеў з геніяльнай дакладнасцю перадаць у сцэне сустрэчы пустэльніка Густава (правобраз самога аўтара) з уніяцкім святаром, былым настаўнікам наваградскай школы. Невялікі ўрывак з II часткі «Дзядоў» я і прапаную ўвазе чытачоў часопіса ў сваім перакладзе з польскай мовы.


хиты: 178
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь