пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

3.Ідэйна-мастацкі змест паэмы “Тарас на Парнасе”. Вырашэнне праблемы аўтарства паэмы ў працы Г. Кісялёва “Жылі былі класікі” (2005)

Сатырычна-гумарыстычная паэма «Тарас на Парнасе» — адзін з вяршынных твораў беларускай літаратуры XIX стагоддзя.

Паэма «Тарас на Парнасе» мае глыбокі сэнс. На першы погляд здаецца, што гэта звычайны жартоўны твор. Але тут выяўлены неардынарны погляд аўтара на жыццё сялян. Вобраз Тараса, галоўнага героя твора, увасабляе характэрныя рысы ўсяго беларускага народа. Галоўным героем паэмы «Тарас на Парнасе» з'яўляецца палясоўшчык Тарас. Спачувальна, з гумарам малюе аўтар свайго героя - простага чалавека з народа, прыгоннага селяніна. У пачатку паэмы Тарас характарызуецца як чалавек трохі наіўны, пакорлівы, добры, рахманы. Ён добрасумленна нёс службу панскага лесніка, за што быў у вялікай пашане ў пана, пані і войта. Паэма «Тарас на Парнасе» займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Яна з'явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя і адлюстравала вострую барацьбу розных ідэйных і эстэтычных напрамкаў. Сваім пафасам паэма сцвярджала народнасць і рэалізм у літаратуры. Гэтым і тлумачыцца яе выключная папулярнасць. Шырокай вядомасцю карыстаецца паэма і ў наш час. Паэма «Тарас на Парнасе» ўзнікла ў 50-я гады XIX стагоддзя. Доўгі час яна бытавала як ананімная.На думку Г.Кісялёва, аўтарам «Тараса на Парнасе» належыць лічыць Кастуся Вераніцына (Васільева; 1834-1904), які нарадзіўся на Гарадоччыне (самы паўночны закутак Віцебшчыны), пэўны час вучыўся і жыў у Пецярбургу, выдатна ведаў закуліснае жыццё тагачасных расійскіх літаратараў.


хиты: 288
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь