пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

Кругаварот рэчываў (вады, азоту) у біясферы

Кругаварот рэчываў – цыклічны працэссумеснага ўзаемазвязанага ператварэння і перамяшчэння рэчываў, які шматразова паўтараецца.  З выкарыстаннем сонечнай энергіі на нашай планеце адбываецца вялікі (геалагічны) і малы (біялагічны) кругавароты. Напрыклад, вада пад уздзеяннем сонечнай энергіі выпараецца з паверхні акіяна і сушы, кандэнсіруецца ў верхніх слаях атмасферы і зноў выпадае ў выглядзе дажджу або снегу. Жывыя арганізмы (асабліва расліны) могуць накапляць у сабе ваду і выпараць яе паступова, змякчаючы рэзкія ваганні тэмператур. Так у лесе летам не так горача, а зімою крыху цяплей, чым на адкрытай прасторы.

Азот – адзін з самых распаўсюджаных элементаў у біясферы. Асноўная частка азоту знаходзіцца ў атмасферы ўгазападобным стане. Пад уздзеянем атмасферных электрычных разрадаў (маланак) утвараюцца злучэнні азоту, якія з дажджавой вадою трапляюць у глебу. З глебы злучэнні азоту могуць быць засвоены раслінамі і па ланцугах харсавання перадаюцца жывёлам. Пасля гібелі арганізмаў злучэнні азоту трапляюць у глебу, дзе пад уздзеяннем гніласных і іншыхбактэрый зноў ператвараюцца ў малекулярны азот і вяртаюцца ў атмасферу. У кругавароце азоту прымаюць удзел таксама азотфіксуючыя бактэрыі,  якія здольны засвойваць атмасферны азот і пераўтвараць яго ў даступныя для раслін злучэнні. З пачатку ХХ стагоддзя чалавецтва стала шырока выкарыстоўваць азотныя мінеральныя ўгнаенні, якія атрымліваюць шляхам звязвання атмасфернага азоту. Лішкавыя ўгнаенні могуць накоплівацца ў  раслінах і трапляць з ежай у арганізм чалавека, вызываючы захворванні (атручванне нітратамі).


24.03.2015; 11:55
хиты: 1386
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2025. All Rights Reserved. помощь